5 траўня 2024, Нядзеля, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЗША супраць расейскай дзяржаўнай запазычанасці ўвайшлі ў дзеянне

3
Санкцыі ЗША супраць расейскай дзяржаўнай запазычанасці ўвайшлі ў дзеянне

Яны былі абвешчаныя 15 красавіка.

14 чэрвеня ўвайшлі ў дзеянне санкцыі ЗША, якія забараняюць амерыканскім фінансавым установам купляць на першасным размяшчэнні расейскія дзяржаўныя аблігацыі, выпушчаныя пасля гэтай даты, піша «Новы час».

Пра гэтыя санкцыі ў Мінфіне ЗША абвясцілі 15 красавіка гэтага года. ЗША тады абвінавацілі Расею ў спробах падарваць дэмакратычныя выбары ў ЗША і краінах-супольніцах, датычнасці да хакерскіх нападаў на інфраструктуру ЗША і краін-хаўрусніц, транснацыянальную карупцыю з мэтай паўплываць на замежныя ўрады.

Кіраўнік Управы кантролі за замежнымі актывамі (падраздзяленне Мінфіна ЗША) вызначыў Цэнтральны банк Расейскай Федэрацыі, Фонд нацыянальнага дабрабыту (ФНБ) РФ і Міністэрства фінансаў Расеі «палітычнымі падраздзяленнямі, агенцтвамі ці структурамі ўрада Расейскай Федэрацыі». З 14 чэрвеня амерыканскім фінансавым установам забаранілі ўдзельнічаць у першасным размяшчэнні аблігацый (незалежна ад валюты выпуску) Мінфіна Расеі, Банка Расеі ці ФНБ. На другасны рынак забарона на распаўсюджваецца. Таксама забараняецца выдача гэтым структурам пазык у рублях або іншай валюце.

Расейскае Міністэрства фінансаў праводзіць аўкцыёны для размяшчэння аблігацый федэральнай пазыкі (АФЗ) серадамі. У міністэрстве заявілі 11 чэрвеня, што «ў мэтах мінімізацыі рызык вымушаных продажаў дзяржаўных каштоўных папер Расейскай Федэрацыі з боку асобных катэгорый замежных інвестараў спыняецца размяшчэнне выпускаў АФЗ, дата пачатку размяшчэння якіх устаноўленая раней за 14 чэрвеня 2021 года". Пачынаючы з 16 чэрвеня на аўкцыёнах будуць прапаноўвацца толькі новыя выпускі АФЗ з датай пачатку размяшчэння пасля 14 чэрвеня 2021, падкрэслілі ў Мінфіне РФ.

Калі даразмясціць старыя паперы пасля даты ўваходжання санкцый у дзеянне, атрымаецца, што ў старых і новых папер будзе адзін і той жа ідэнтыфікацыйны нумар, і амерыканскія інвестары стануць асцерагацца, што іх абвінавацяць у забароненай куплі новых АФЗ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках