5 траўня 2024, Нядзеля, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі часопіс «Искусство кино» выпускае нумар у падтрымку беларускіх пратэстаў

Расейскі часопіс «Искусство кино» выпускае нумар у падтрымку беларускіх пратэстаў
КАДР З ФІЛЬМА «КУРАЖ»

У свежым нумары, мяркуючы са зместу, будзе і артыкул-рэпартаж з Бэрлінскага кінафестывалю.

Вокладка свежага нумара расейскага часопіса «Искусство кино» прысвечаная беларускім пратэстам. Яе апублікаваў на сваёй старонцы ў "Фэйсбук" галоўны рэдактар выдання Антон Далін. На ўдакладняльнае пытанне "гэта ў падтрымку Беларусі?" Далін адказаў сцвярджальна, паведамляе "Еўрарадыё".

У свежым нумары, мяркуючы са зместу, будзе і артыкул-рэпартаж з Бэрлінскага кінафестывалю, дзе быў паказаны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра пратэсты.

Бэрлінале ў гэтым годзе павінен быў прайсці ў сакавіку, аднак праз каранавірус яго перанеслі на чэрвень. Паказы праходзяць з 9 да 20 чэрвеня пад адкрытым небам. У лютым Аляксей Палуян распавядаў Еўрарадыё пра сваю працу, пра тое, як здымалася стужка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках