5 траўня 2024, Нядзеля, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цывільны кодэкс Беларусі плануюць змяніць

7
Цывільны кодэкс Беларусі плануюць змяніць
ФОТА: БЕЛНОВОСТИ

Якія нормы ў ім з'явяцца.

У новым артыкуле Цывільнага кодэкса, як паведамляе kp.by, будзе прадугледжана дадатковая ахова фота грамадзян. Публікаваць у інтэрнэце фатаграфіі чалавека без яго згоды будзе забаронена.

- Артыкул прадугледжвае, што выява грамадзяніна, яго фатаграфія не можа распаўсюджвацца, перадавацца без згоды самога грамадзяніна, за выключэннем тых выпадкаў, калі гэта не агульная фатаграфія ў грамадскім месцы, - пракаментаваў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ў эфіры тэлеканала СТВ.

Змены закрануць і пытанні ўгод з падлеткамі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Для такіх угод дастаткова будзе згоды аднаго законнага прадстаўніка дзіцяці. У кодэксе будзе прапісаны і верхняя мяжа для дробнай бытавой угоды, удзельнікамі якой могуць быць і непаўналетнія: гэта тры базавыя адінкі, або 87 рублёў.

Акрамя таго мяркуецца, што ў Цывільным кодэксе больш не будзе верхняй мяжы тэрміну дзеяння даверанасці (цяпер гэта тры гады). Стораны змогуць самі вызначаць патрэбны тэрмін дзеяння даверанасці. Калі ён не будзе паказаны, апрыёры будзе разумецца гадавы тэрмін дзеяння дакумента.

З'явіцца і безадклікальная даверанасць. Гэта значыць, што дакумент нельга будзе адклікаць да таго, як скончыцца тэрмін яго дзеяння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках