5 траўня 2024, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жэневе перад сустрэчай Пуціна і Байдэна з'явілася графіці з Навальным

1
У Жэневе перад сустрэчай Пуціна і Байдэна з'явілася графіці з Навальным

Малюнак паўтарае пецярбуржскі, зафарбаваны камунальнікамі.

У Жэневе, дзе 16 чэрвеня пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна, з'явілася графіці з выявай Аляксея Навальнага і надпісам на французскай мове «Герой нашага часу». Графіці паўтарае малюнак, які быў зроблены ў Санкт-Пецярбургу і зафарбаваны камунальнікамі, піша The Insider.

15 чэрвеня прадстаўнікі расейскамоўнай дыяспары ў Швайцарыі плануюць правесці ў Жэневе мітынг з патрабаваннем вызвалення Навальнага, а таксама супраць «палітычных рэпрэсій, парушэнняў правоў чалавека і антыдэмакратычнага кіравання ў Расеі».

Графіці ў Санкт-Пецярбургу з'явілася на трансфарматарнай будцы ў Пушкарскім садзе раніцай 28 красавіка. На малюнку выява Навальнага, які склаў пальцы рук у выглядзе сэрца, побач надпіс «Герой новага часу». На месца адразу прыбыла паліцыя, а следчы ўзяў узоры фарбы, пасля чаго супрацоўнікі камунальных службаў зафарбавалі графіці.

Паліцыя Петраградскага раёна Пецярбурга распачала крымінальную справу на падставе ч.2 арт.214 КК РФ (вандалізм, учынены групай асоб, а роўна паводле матываў палітычнай, ідэалагічнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нянавісці ці варожасці). Пазней пракуратура скасавала пастанову аб распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках