5 траўня 2024, Нядзеля, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў Зяленскі перамог бы кожнага са сваіх апанентаў

33
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў Зяленскі перамог бы кожнага са сваіх апанентаў

За каго гатовыя галасаваць украінцы на прэзідэнцкіх выбарах?

Калі б выбары прэзідэнта Украіны праходзілі найбліжэйшым часам, перамогу на іх атрымаў бы дзейны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 14 чэрвеня вынікі апытання, праведзенага Фондам "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучарыва супольна з сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова, піша "Гордон".

У першым туры Зяленскага гатовыя падтрымаць 31% украінцаў, якія маюць намер галасаваць і вызначыліся з выбарам.

Другое месца займае пяты прэзідэнт Украіны, нардэп ад "Еўрапейскай салідарнасці" Пятро Парашэнка, за якога збіраюцца прагаласаваць 18,6% апытаных.

Следам ідуць сустаршыня "Апазіцыйнай платформы - За жыццё" Юрый Бойка (12,7%), нардэп, лідарка "Батьківщини" Юлія Цімашэнка (11,7%) і экс-кіраўнік СБУ, лідар партыі "Сіла і гонар" Ігар Смяшко (5,7%).

Астатнія палітыкі набіраюць менш за 5% галасоў.

Як адзначаюць сацыёлагі, у другім туры выбараў Зяленскі перамог бы і Парашэнку (60% супраць 40% у карысць дзейнага прэзідэнта), і Бойку (74% супраць 26%).

Апытанне праводзілася з 14 да 19 траўня ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама Крыма. Усяго апытаныя 2020 рэспандэнтаў, старэйшых за 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках