5 траўня 2024, Нядзеля, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель: На саміце NATO абмяркуюць Беларусь

6
Мэркель: На саміце NATO абмяркуюць Беларусь
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: AFP

Канцлерка Нямеччыны заявіла, што ў нашай краіне нагамі топчуцца правы чалавека.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што саміт NATO ў панядзелак абмяркуе ўкраінскае пытанне, сітуацыю ў Беларусі і "расейскую кіберпагрозу", паведамляе "Інтэрфакс".

"Мы будзем казаць пра сітуацыю ва Украіне і пра супрацоўніцтва NATO з такімі краінамі, як Грузія і Украіна, будзем казаць пра пагрозы, такія, як у Беларусі, дзе правы чалавека топчуцца нагамі", - заявіла Мэркель журналістам у Брусэлі перад пачаткам саміту, жывую трансляцыю вядзе сайт NATO.

На саміце ў панядзелак упершыню прысутнічацьме Джо Байдэн у якасці прэзідэнта ЗША. У Белым доме раней паказалі, што прэзідэнт ЗША "пацвердзіць прыхільнасць альянсу з боку ЗША, трансатлантычнай бяспецы і калектыўнай абароне".

Генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг у анонсе сустрэчы лідараў адзначаў, што на саміце будзе "змястоўная абвестка", нацэленая на ўмацаванне трансатлантычнага супрацоўніцтва і абмеркаванне "сённяшніх і заўтрашніх выклікаў".

Сярод тэм, якія плануецца абмеркаваць, - "агрэсіўныя дзеянні Расеі", тэрарыстычныя пагрозы, хакерскія атакі, а таксама "ўзмацненне Кітая". На парадку дня таксама сітуацыя ў Афганістане, Беларусі і Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках