5 траўня 2024, Нядзеля, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Novavax заявіла аб эфектыўнасці і бяспецы сваёй вакцыны ад COVID-19 больш чым на 90%

Кампанія Novavax заявіла аб эфектыўнасці і бяспецы сваёй вакцыны ад COVID-19 больш чым на 90%
ФОТА: REUTERS

Звесткі былі атрыманыя падчас трэцяга этапу клінічнага выпрабавання.

Біятэхналагічная фірма Novavax заявіла, што яе вакцына ад COVID-19 з'яўляецца бяспечнай і эфектыўнай на 90,4%.

Такія звесткі былі атрыманыя падчас трэцяга этапу клінічнага выпрабавання, у якім узялі ўдзел амаль 30 тысяч удзельнікаў з ЗША і Мексікі, піша «УНІАН».

Устаноўлена, што вакцына з дзвюма дозамі з'яўляецца на 100% эфектыўнай для прадухілення сярэднецяжкай і цяжкай плыні захворвання і 93% эфектыўнай супраць некаторых варыянтаў, адзначае Novavax.

Кампанія Novavax заявіла, што плануе падаць на дазвол ва ўправу кантролю за прадуктамі і лекамі ў трэцім квартале гэтага года.

«Выпрабаванні на позніх стадыях пацвярджаюць, што NVX-CoV2373 прапануе абнадзейлівы профіль пераноснасці і бяспекі», - адзначыў у прэс-рэлізе доктар Грэгары Глен, прэзідэнт даследаванняў і распрацовак Novavax.

«Гэтыя звесткі паказваюць стабільны, высокі ўзровень эфектыўнасці і пацвярджаюць здольнасць вакцыны прадухіляць COVID-19 на фоне генетычнай эвалюцыі віруса», - дадаў Глен.

У выніку даследаванняў было ацэнена 77 пацверджаных інфекцый COVID-19 сярод 29 960 удзельнікаў даследавання. Novavax адзначыў, што ў групе плацэба назіралі 63 выпадкі захворвання на каранавірус супраць 14 выпадкаў у групе, якая атрымоўвала дзве дозы вакцыны. Гэта прывяло да ацэнкі эфектыўнасці вакцыны на 90,4%.

У кампаніі сцвярджаюць, што вакцына добра пераносіцца. Найбольш распаўсюджанымі пабочнымі эфектамі былі стомленасць, галаўны боль, боль у цягліцах і боль у месцы ін'екцыі, якія звычайна доўжыліся не больш за два-тры дзён.

Усе шпіталізацыі з каранавірусам падчас выпрабавання адбываліся ў групе плацэба, паведамляе кампанія. Novavax заявіла, што вакцына эфектыўная супраць некаторых варыянтаў, уключаючы варыянт Альфа, упершыню выяўлены ў Вялікай Брытаніі. Амаль 65% выпадкаў былі «варыянтамі, што выклікаюць занепакоенасць», заявілі ў кампаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках