5 траўня 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва папрасіла Байдэна аб большай вайсковай прысутнасці ЗША ў рэгіёне

7
Літва папрасіла Байдэна аб большай вайсковай прысутнасці ЗША ў рэгіёне
ГІТАНАС НАЎСЕДА
ФОТА: DELFI

Прэзідэнт Літвы сустрэўся з кіраўніком ЗША.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў панядзелак абмеркаваў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам магчымасць павялічэння вайсковай прысутнасці ЗША ў рэгіёне. Пра гэта паведаміла структура прэзідэнта Літвы пасля сустрэчы Байдэна з лідарамі краін Балтыі, піша «Еўрапейская праўда».

У размове з Байдэнам Гітанас Наўседа падкрэсліў жыццёва важнае значэнне вайсковай прысутнасці ЗША ў краінах Балтыі.

Са слоў прэзідэнта Наўседы, удзел ЗША ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі і абароны з'яўляецца найбольш важным фактарам для стрымлівання Расеі, таму краіны Балтыі імкнуцца і будуць імкнуцца да яшчэ большага ўдзелу Злучаных Штатаў у гарантаванні бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.

«Наша мэта - узмацніць вайсковую прысутнасць ЗША ў Літве і краінах Балтыі, бо гэта было б найлепшым і найбольш важным выражэннем увагі да бяспекі нашага рэгіёну», - дадаў Наўседа.

Як распавёў Наўседа, ЗША разумеюць пагрозы для краін Балтыі, ім добра знаёмыя ўсё больш агрэсіўныя паводзіны Расеі.

«Мы пачулі запэўніванні, што ЗША бачаць наш рэгіён як рэгіён стратэгічнай важнасці для Альянсу, у якім варта імкнуцца да стрымлівання і ўмацавання абароны», - сказаў літоўскі прэзідэнт.

Як паведамлялася, Наўседа, прыбыўшы на саміт NATO ў Брусэлі, заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс павінен выканаць дадзеныя Украіне і Грузіі абяцанні аб перспектывах сяброўства ў NATO.

У той жа час не чакаецца, што саміт NATO назаве даты, калі краіны-аспіранты, такія як Украіна ці Грузія, могуць атрымаць план дзеянняў для сяброўства ў Альянсе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках