5 траўня 2024, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мне сорамна за такіх «калегаў»

15
«Мне сорамна за такіх «калегаў»

Крык душы медыцынскага работніка.

У рэдакцыю тэлеграм-канала «Баста» прыйшоў ліст ад медыцынскага работніка:

- Усе памятаюць велізарную валанцёрскую дапамогу медыцынскім установам у самым пачатку эпідэміі Covid-19, узяць, напрыклад, 10 ГКБ, валанцёры, не дзяржава, самі беларусы забяспечвалі медыкаў не толькі СІА, але і гарачым харчаваннем усіх супрацоўнікаў.

Цяпер сёстры рэанімацыі і ўсіх аддзяленняў здаюць кожная па 15 (!) рублёў на «Медицинский вестник».

Калі пытаеш: як сумленне дазваляе спансаваць фашысцкі рэжым, калі столькі людзей не проста пацярпела (знявечаныя маральна і псіхічна, забітыя, пераследуецца і дагэтуль пакутуюць), вымушаныя іміграваць, і сярод іх мноства вашых калегаў медыкаў?

Адказ такі: нас прымушаюць. Што за ім стаіць? Так, мы ўсё гэта ведаем, але пакуль нам плацяць за Covid-19, мы будзем плаціць унёскі ў прафсаюз, мы будзем плаціць за падпіскі на газеты, на суботнікі, латарэі ды і на многае іншае, бо галоўнае, што нам плацяць за працу з каранавірусам, таму мы не збяднеем праз 15 рублёў і будзем маўчаць, скажуць падпісаць нейкі недарэчны зварот супраць санкцый - і яго падпішам, і падпісваюць, і лекары, і сёстры, ну проста, каб не было праблем з кіраўніцтвам, каб не было лішніх пытанняў.

Вось яна «калегіяльнасць», вось яна «грамадзянская свядомасць», самае галоўнае для людей - уласная выгада, і ім няўцям, што плаціць ім абавязаныя паводле загаду, і плацяць ім самі беларусы са сваіх падаткаў, а не кіраўніцтва лякарні. Мне сорамна за такіх «калегаў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках