5 траўня 2024, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн заявіў, што абарона Еўропы - гэта святы абавязак для ЗША

3
Байдэн заявіў, што абарона Еўропы - гэта святы абавязак для ЗША
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэзідэнт ЗША імкнецца выправіць сувязі пасля пагарды да Альянсу, якую дэманстраваў Трамп.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у панядзелак хаўруснікам па NATO, што абарона Еўропы, Турцыі і Канады з'яўляецца "святым абавязкам" для Злучаных Штатаў. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Артыкул пяты - гэта святы абавязак", - сказаў Байдэн, маючы на ўвазе абяцанне трансатлантычнага альянсу аб калектыўнай абароне.

"Я хачу, каб уся Еўропа ведала, што Злучаныя Штаты тут", - дадаў ён.

"NATO для нас крытычна важнае", - сказаў Байдэн, які імкнецца выправіць сувязі пасля пагарды да Альянсу, якую дэманстраваў ягоны папярэднік Дональд Трамп.

Як паведамлялася, Зяленскі заявіў, што хацеў бы ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пэўнасці ў пытанні надання Украіне Плану дзеянняў для сяброўства ў NATO.

Аднак, як чакаецца, лідары краін NATO на саміце ў Брусэлi 14 чэрвеня не назавуць ніякіх дат што да таго, калі краіны-аспіранты, такія як Украіна ці Грузія, могуць атрымаць ПДС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках