5 траўня 2024, Нядзеля, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ зацвердзілі правілы прымянення лічбавых COVID-сертыфікатаў

У ЕЗ зацвердзілі правілы прымянення лічбавых COVID-сертыфікатаў

Сертыфікат ЕЗ дазволіць грамадзянам карыстацца правам на свабоднае перамяшчэнне.

Кіраўнікі Еўракамісіі, Еўрапейскага парламента і партугальскага старшынства ў Радзе ЕЗ узялі ўдзел у цырымоніі фармальнага падпісання рэгулятарных правілаў прымянення лічбавых COVID-сертыфікатаў ЕЗ. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўракамісіі.

«Мы можам ганарыцца гэтым вялікім дасягненнем. Еўропа, якую мы ўсе ведаем і якую мы ўсе хочам вярнуць, - гэта Еўропа без бар'ераў. Сертыфікат ЕЗ зноў дазволіць грамадзянам карыстацца гэтым самым адчувальным і запаветным з правоў ЕЗ - правам на свабоднае перамяшчэнне», - гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнта Еўрапарламента Давіда Сасолі, прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен і прэм'ер-міністра Партугаліі Антоніу Кошты.

Мэтай увядзення лічбавых COVID-сертыфікатаў ЕЗ з'яўляецца садзейнічанне аднаўленню свабоднага і бяспечнага руху грамадзян у межах Еўразвязу падчас пандэміі COVID-19.

Гэтыя дакументы будуць выдавацца ў лічбавым і папяровым фарматах, будуць бясплатнымі і будуць змяшчаць інфармацыю аб зробленай вакцынацыі, праведзеных тэстах на наяўнасць каранавіруса або набытым імунітэце. Уладальнікі такіх лічбавых сертыфікатаў, сапраўднасць якіх пацвярджаецца індывідуальным QR-кодам, будуць пазбаўленыя неабходнасці рабіць дадатковыя тэсты на каранавірус, праходжанне карантыну або самаізаляцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках