5 траўня 2024, Нядзеля, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да святога Антонія з просьбай аб равязанні беларускага крызісу

Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да святога Антонія з просьбай аб равязанні беларускага крызісу

12-13 чэрвеня арцыбіскуп узначаліў урачыстыя набажэнствы на сваёй малой радзіме.

12-13 чэрвеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на сваёй малой радзіме ў Адэльску Гарадзенскай вобласці ўзначаліў урачыстыя набажэнствы ў гонар святога Антонія, паведамляе Сatholic.by.

У прамоўленым Божым слове ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ні пандэмія каранавіруса, ні сучасныя секулярныя тэндэнцыі, ні грамадска-палітычны крызіс у нашай Радзімы не могуць зацямніць узнёсласць свята ў гонар святога Антонія.

«Святы Антоній, які з'яўляецца апекуном у пошуку згубленых рэчаў, павінен стаць апекуном у пошуку і адраджэнні веры, якую сучасная секулярная культура страчвае, але без якой немагчыма вырашыць нашы надзённыя праблемы. Да яго мы таксама звяртаемся сёння з просьбай аб спыненні пандэміі каранавіруса і аб развязанні беларускага крызісу», - дадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

У гадавіну святарства іерарх узгадаў сваю прыміцыйную імшу, якая адбылася ў касцёле ў яго родным Адэльску 40 гадоў таму.

«Сёння перад вачыма стаіць прыміцыя, калі пасля доўгай барацьбы ўдалося атрымаць дазвол савецкіх уладаў здзяйсняць імшу ў Адэльску. Гэта было не толькі маё свята, але перш за ўсё свята парафіі, з якой у атэістычныя часы выйшаў святар. Тысячы людзей з усёй ваколіцы бралі ўдзел у гэтым набажэнстве», - падзяліўся успамінам з удзельнікамі ўрачыстасці арцыпастыр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках