5 траўня 2024, Нядзеля, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы ўважаюць увядзенне санкцый супраць Мядзведчука асноўным дасягненнем Зяленскага

24
Украінцы ўважаюць увядзенне санкцый супраць Мядзведчука асноўным дасягненнем Зяленскага
ВІКТАР Мядзведчук
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Апублікаваныя звесткі апытання.

81,3% украінцаў уважаюць, што асноўным дасягненнем Уладзіміра Зяленскага на працягу другога года яго прэзідэнцтва стала ўвядзенне санкцый супраць кіраўніка палітрады «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» Віктара Мядзведчука і яго атачэння, а таксама закрыццё «прарасейскіх тэлеканалаў». Пра гэта сведчаць апублікаваныя 14 чэрвеня вынікі апытання, праведзенага Фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучэрыва.

46,9% апытаных назвалі галоўным дасягненнем дыджыталізацыю дзяржаўных паслуг.

Таксама рэспандэнты адзначылі блакаванне працы Канстытуцыйнага Суда пасля скасавання адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне (21,9%), мабілізацыю міжнароднай падтрымкі Украіны ў час вясновай эскалацыі сітуацыі на Данбасе (20,3%) і праект «Вялікае будаўніцтва» (18,8%).

У той жа час 17,2% апытаных уважае, што за мінулы год у Зяленскага не было сур'ёзных дасягненняў.

Апытанне праводзілася з 18 траўня да 8 чэрвеня сярод экспэртаў і журналістаў. Усяго было апытана 65 рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках