5 траўня 2024, Нядзеля, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч піша кнігу пра беларускую рэвалюцыю

3
Святлана Алексіевіч піша кнігу пра беларускую рэвалюцыю
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ
ФОТА: REUTERS

Пісьменніца ўважае, што падчас пратэстаў беларусы сталі нацыяй.

Святлана Алексіевіч, якая ў 2015 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію ў літаратуры, піша кнігу пра пратэсты ў роднай Беларусі, паведамляе Reuters. Са слоў самой пісьменніцы, пратэсты ў Беларусі былі ўнікальнымі, бо ў гэтай рэвалюцыі было «жаночае аблічча».

У размове з прадстаўнікамі агенцтва, Алексіевіч заявіла, што за месяцы пратэстаў беларусы «змаглі зрабіць тое, што не ўдавалася на працягу сотняў гадоў, змаглі стаць нацыяй».

Алексіевіч заявіла, што беларускія пратэстоўцы зрабілі нешта ўнікальнае. «У нашай рэвалюцыі жаночае аблічча. Калі б у яе быў мужчынскі твар, яна, імаверна, была б пра вайну і кровапраліцці. І нават калі неадкладнага выніку няма, ён з'явіцца, як у кратоў, якія капаюць тунэль у будучыню», - сказала пісьменніца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках