4 траўня 2024, Субота, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытні адкрыюць доступ да інфармацыі пра банкаўскія рахункі беларусаў

21
Мытні адкрыюць доступ да інфармацыі пра банкаўскія рахункі беларусаў

Прыйшоў час здымаць з рахункаў уклады.

Банкі будуць даваць мытнаму органу звесткі пра наяўнасць рахункаў, электронных кашалькоў або пра астаткі грашовых сродкаў, электронныя грошы. Такія нормы змяшчаюцца ў пастанове ДМК і праўлення Нацбанка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе naviny.by.

На запыт ДМК будзе падавацца інфармацыя аб угодах, што цікавяць мытню, аперацыях без адкрыцця рахунку, маёмасці, што знаходзіцца на захоўванні ў банку. Абменьвацца інфармацыяй бакі маюць намер з дапамогай праграмна-тэхнічнага комплексу «Шлюз» сістэмы перадачы фінансавай інфармацыі Нацыянальнага банка.

«Банк плацельшчыка пры паступленні запыту аб руху грашовых сродкаў з выкарыстаннем аўтаматызаванай сістэмы фармуе звесткі аб руху грашовых сродкаў і накіроўвае іх у Менскую цэнтральную мытню не пазней трох рабочых дзён, якія ідуць за днём, у якім паступіў гэты запыт», - удакладняецца ў дакуменце.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з ліпеня.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках