4 траўня 2024, Субота, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі завяршыўся саміт NATO: галоўныя тэзісы сумеснай заявы Альянсу

3
У Брусэлі завяршыўся саміт NATO: галоўныя тэзісы сумеснай заявы Альянсу

На саміце была закранутая і сітуацыя ў Беларусі.

У панядзелак, 14 чэрвеня, у Брусэлі прайшоў саміт лідараў дзяржаў NATO. На парадку дня сённяшняга саміту быў шэраг надзённых пытанняў, у тым ліку і Украіна.

Галоўныя тэзісы фінальнага камюніке саміту NATO - у матэрыяле РБК-Украіна.

Сяброўства Украіны ў NATO

Лідары дзяржаў Альянсу не абышлі бокам пытанне ўступлення Украіны ў NATO. На саміце было пацверджанае абяцанне прыняць Украіну праз выкананне Плана дзеянняў сяброўства ў NATO. У той жа час у NATO настойваюць на ўкараненні рэформаў ва Украіне.

Дачыненні з Расеяй

На саміце NATO пацвердзілі адкрытасць да дыялогу з Расеяй у рамках Рады Расея-NATO. У той жа час лідары дзяржаў NATO ўважаюць, што Расея працягвае выкарыстоўваць агрэсіўную і безадказную ядзерную рыторыку.

NATO таксама заклікала Расею выключыць Чэхію і Злучаныя Штаты Амерыкі з так званага «спісу недружалюбных краін».

Канфлікт ва Украіне

Лідары краін NATO заклікалі Расею спыніць фінансава і вайскова падтрымліваць баевікоў на Данбасе. Саміт NATO таксама пацвердзіў поўную падтрымку дзейнасці Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ на тэрыторыі Украіны.

Узмацненне NATO

Саміт NATO дамовіўся ўмацоўваць і мадэрнізаваць структуру сіл Альянсу, каб задаволіць сённяшнія і будучыя патрэбы ў стрымліванні і абароне.

Касмічная абарона

Лідары NATO заявілі, што напады на касмічны аб'ект з космасу, альбо ўнутры космасу нясуць пагрозу бяспецы Альянсу. Таму такія напады могуць прывесці да прымянення 5-га артыкула статута NATO аб калектыўнай абароне. Аднак пастановы аб ужыванні гэтага артыкула будуць прымацца індывідуальна.

Кантроль узбраення

Краіны NATO выказалі прыхільнасць кантролю над узбраеннямі і паабяцалі ўмацоўваць і ўзмацняць яго ў Еўропе. NATO таксама заклікала Расею выконваць свае абавязанні ў кантролі над узбраеннямі.

Кітай

На саміце NATO выказалі жаданне падтрымліваць канструктыўны дыялог з Кітаем там, дзе гэта магчыма. NATO вітае магчымасць узаемадзеяння з Кітаем у сферах, якія маюць дачыненне да Альянсу, і адносна агульных праблем. NATO хоча ўзаемнай празрыстасці і разумення.

Беларусь

Лідары дзяржаў NATO падтрымалі празрыстае расследаванне сітуацыі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Беларусі і падтрымалі санкцыі, якія былі ўведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі партнёрамі Альянсу. NATO таксама заклікала Беларусь паважаць нормы гуманітарнага права і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Стратэгія NATO-2030

Лідары дзяржаў NATO даручылі генеральнаму сакратару Енсу Столтэнбергу распрацаваць стратэгію альянсу на перыяд да 2030 года. Гэтую стратэгію плануюць зацвердзіць на будучым саміце, які пройдзе ў Гішпаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках