5 траўня 2024, Нядзеля, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Валожынскім раёне мост «адрамантавалі» драўлянымі падпоркамі

13
У Валожынскім раёне мост «адрамантавалі» драўлянымі падпоркамі

Фотафакт.

Драўляныя падпоркі пад мостам у Валожынскім раёне засталіся пасля рамонту. Пра гэта ў каментары mlyn.by паведаміў начальнік Валожынскага ўчастка спецыялізаванага ўпраўлення №1 РУП «Менскаўтадар-Цэнтр» Вячаслаў Сухалёт.

Фотаздымак з мостам каля вёскі Баравікоўшчына Валожынскага раёна з'явіўся на днях у сацыяльных сетках і набыў вялікую папулярнасць.

«Ды ў парадку ў нас мост. За ўтрыманне яго мы, вядома ж, не адказваем, для гэтага ёсць спецыяльныя службы, але сувязь з Баравікоўшчынай трымаем. Ніхто ні на што не скардзіўся», - кажуць у Івянецкім сельсавеце, да якога належыць населены пункт.

А Вячаслаў Сухалёт патлумачыў, што мінулай восенню на мосце праз Іслач быў рамонт, пасля якога засталіся драўляныя падпоркі.

«І вы што, сапраўды паверылі, што такі вялікі мост трымаюць гэтыя дзве драўляныя канструкцыі? Спіну «пераправе» праз раку падстаўляюць велізарныя бетонныя канструкцыі, што побач на фота. У параўнанні з іх магутнасцю нашы «ўмацаванні», якія засталіся пасля рамонту дарожнага пакрыцця моста, здаюцца проста смешнымі», - кажа ён.

Са слоў спецыяліста, падпоркі пасля рамонту наважылі не прыбіраць: яны нікому не перашкаджаюць, але могуць спатрэбіцца пры далейшым абслугоўванні аб'екта. «Але, як бачыце, паўсталі пытанні. Калі так, паедзем, разбяром, каб не было падстаў для непатрэбных размоў. Запэўніваю: мост без іх не ўпадзе», - заяўляе Сухалёт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках