5 траўня 2024, Нядзеля, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Петрасяна абвінавацілі ў крадзяжы жартаў пра Беларусь

22
Петрасяна абвінавацілі ў крадзяжы жартаў пра Беларусь

Вядомы расейскі гумарыст скраў жарты з Twitter.

Вядомага расейскага гумарыста Яўгена Петрасяна абвінавацілі ў крадзяжы жартаў з Twitter. Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале «Двач».

Аўтары канала апублікавалі відэа, на якім Петрасян жартуе пра забарону палётаў над Беларуссю пасля інцыдэнту з экстраннай пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair у Менску. «Яшчэ нам нельга над Украінай, а ўсім цяпер над Беларуссю. Кажуць, можна праз Рыгу, але ў Рыгу нельга. Свет сышоў з розуму», - з'іранізаваў гумарыст.

Аднак да роліка прыклалі скрыншот допісу ў Twitter кіраўніка «Яндекс.Лавки», у мінулым выдаўца і журналіста Іллі Красільшчыка. 24 траўня ён апублікаваў такі ж жарт. «Свет-21: з Расеі нельга ў Грузію, толькі праз Стамбул. І ў Кіеў нельга. Толькі праз Стамбул і Менск. Але цяпер нельга ў Стамбул, а ў Менск можна. Але з Менска нельга нікуды. Яшчэ нам нельга над Украінай, а ўсім цяпер над Беларуссю. Можна, напэўна, праз Рыгу, але ў Рыгу нельга», - напісаў Красільшчык.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках