7 траўня 2024, aўторак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» Канстатцін Якаўлеў

1
Затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» Канстатцін Якаўлеў
КАНСТАНЦІН ЯКАЎЛЕЎ
ФОТА: ПРЭСБОЛ

Ён прыязджаў сустракаць журналіста «Трыбуны» Дзмітрыя Руто.

Затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» і актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў. Ён прыязджаў сёння ў Баранавічы сустракаць аўтара Tribuna.com Дзмітрыя Руто, які выйшаў на волю, піша «Трыбуна».

Таксама сустракаць журналіста прыязджалі Вольга Хіжынкова, валейбаліст Артур Удрыс, барэц Сцяпан Папоў, экс-футбаліст Васіль Хамутоўскі, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, барэц Іван Ганін ды іншыя.

Як распавёў "Свабодзе" Андрэй Краўчанка, аўтамабіль, у якім ехалі спартоўцы пасля сустрэчы Дзмітрыя Руто, спынілі супрацоўнікі ДАІ на трасе М1. Пасля гэтага адразу ж з'явіліся супрацоўнікі АМАПу, вывелі ўсіх з машыны і загадалі пакласці тэлефоны на капот. Канстанцін Якаўлеў быў адразу затрыманы.

З інфармацыі «Каманды ЗЛЖ», Вольгу Хіжынкову, Артура Удрыса, Васіля Хамутоўскага, Андрэя Краўчанку, Сцяпана Папова, Івана Ганіна не затрымалі.

Нагадаем, што Якаўлеў сёння планаваў правесці адкрытую трэніроўку ў Новай Баравой.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках