10 траўня 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы выклікала дыпламата РФ праз парушэнні паветранай прасторы

4
МЗС Літвы выклікала дыпламата РФ праз парушэнні паветранай прасторы
ФОТА: CHARTER97.ORG

Імаверна, гэта былі два Су-24.

16 чэрвеня прадстаўнік амбасады Расеі быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Літвы, дзе яму выказалі пратэст праз парушэнне дзяржаўнай мяжы.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на заяву міністэрства.

«15 чэрвеня два вайсковыя самалёты Расейскай Федэрацыі незаконна ўляцелі ў паветраную прастору Літвы над Балтыйскім морам. Літва патрабуе растлумачыць апошні інцыдэнт і ўжыць усе неабходныя захады для прадухілення такіх інцыдэнтаў у будучыні», - гаворыцца ў заяве.

Як паведамляюць Узброеныя сілы Літвы, інцыдэнт адбыўся ў аўторак раніцай.

«Учора, прыкладна а 9.45, два расейскія вайсковыя самалёты, імаверна, парушылі паветраную прастору Літвы над тэрытарыяльнымі водамі ў Балтыйскім моры», - сказаў прадстаўнік ВС, маёр Гінтаўтас Цюніс.

«Імаверна, гэта былі два Су-24», - дадаў ён.

Са слоў Цюніса, расейскія самалёты правялі ў паветранай прасторы Літвы блізу хвіліны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках