7 траўня 2024, aўторак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі РФ завагаліся пасля найбуйнейшага за год падзення коштаў сыравіны

2
Акцыі РФ завагаліся пасля найбуйнейшага за год падзення коштаў сыравіны

Патэнцыял вычарпаны?

Ралі расейскага рынку акцый, якое падкінула індэкс РТС да максімумаў за 9 гадоў, а індэкс МосБіржы – да гістарычных пікаў, абарвалася пад націскам падаражэлага даляра і рэзкага падзення коштаў сыравіны, паведамляе finanz.ru.

Паводле вынікаў тыдня РТС прасеў рэкордна з пачатку красавіка (на 1,9%), а ММВБ паказаў максімальнае зніжэнне за два месяцы (1%), страціўшы 200 млрд рублёў капіталізацыі за тры дні.

Спуск з нябёсаў на зямлю расейскім акцыям арганізавала ФРС ЗША, якая на пасяджэнні ў сераду анансавала планы згарнуць праграму колькаснага змякчэння, у рамках якой залівае ў рынкі 120 млрд даляраў штомесяц.

Перспектыва прыпынення «друкарскага станка» ў ЗША выклікала ралі даляра і выпусціла сыравінныя рынкі – ад нафты да прамысловых і каштоўных металаў.

Індэкс Bloomberg Commodity Spot паводле вынікаў тыдня асеў на 4,6% – максімальную велічыню з абвалу рынкаў мінулай вясной, у той час як даляр умацаваўся на 2% адносна кошыка з шасці ключавых валютаў і абнавіў максімум з пачатку красавіка.

«Адбылася ліквідацыя, якая даўно спела. Усё, што звязана з сыравінай, рэзка пакацілася ўніз», – канстатуе Джон Кілдаф, партнёр фонду Again Capital.

За тыдзень алюміній і цынк патаннелі на 4,4%, медзь – на 8,1%, нікель – на 5,5%, волава – на 8,5%.

Кошты нафты ў моманце падалі максімальна за два месяцы, але заканчваюць тыдзень сціплым ростам на 1%. Золата ўпала на 6% і ўпершыню з пачатку траўня замацавалася ніжэй за 1800 даляраў за унцыю.

«Сыравінны сектар пацярпеў ад таксічнага кактэйлю з пастановаў ФРС і ўладаў Кітая, якія раздрукоўваюць стратэгічныя рэзервы металаў, каб збіць кошты», – адзначае сыравінны стратэг ING Уорэн Патэрсан.

Алею ў агонь падліў галоўны эканаміст ЕЦБ Філіп Лейн які заявіў пра тое, што еўрапейскі рэгулятар таксама можа пачаць абмяркоўваць згортванне плану экстраннага набыцця аблігацый.

За тыдзень Stoxx Europe 600 страціў 1,2%, брытанскі FTSE 100 – блізу 2%, нямецкі DAX – 1,6%. Рынак ЗША перажыў найгоршае са студзеня падзенне – на 2,8% у Dow Jones.

З расейскага рынку пачалі выходзіць буйныя інстытуцыйныя інвестары: іх плыні разгарнуліся ў бок чыстых продажаў з перавагай 40%, адзначае галоўны стратэг BCS GM Вячаслаў Смальянінаў.

Фундаментальны патэнцыял росту рынку ў значнай ступені вычарпаны, паколькі індэкс РТС падняўся на 20% з пачатку года, «што ўжо робіць 2021 год адным з найлепшых за апошні час», адзначае ён.

Для рынкаў, якія атрымалі ад ФРС «допінг» на 3,5 трыльёна даляраў і звыкліся з грашовай напампоўкай у штодзённым рэжыме, змена курсу рызыкуе абярнуцца «прыстойнай гайданкай», мяркуе прэзідэнт ACI Russia Сяргей Раманчук: «рызыкай для фінансавай стабільнасці, вядома, з'яўляюцца рынкі аблігацый, асабліва высокапрыбытковых, дзе прыбыткоўвасці на рэкордна нізкім узроўні. Але можа закрануць усіх, як акцыі росту так і бурбалка на рынку нерухомасці».

«Цалкам магчыма, што на фондавых рынках мы ўбачым нешта накшталт паўтарэння сітуацыі трохгадовай даўніны, калі ФРС спрабавала прызямліць аптымістычныя настроі, – мяркуе вядучы аналітык FxPro Аляксандр Купцыкевіч. – Галоўнае ў гэтым манеўры – захаваць кантроль над сітуацыяй. Як мы памятаем, у 2018-м зніжэнне рынкаў стала прымаць пагрозлівыя маштабы, і ў выніку Федрэзерву пачала змякчаць палітыку».

«Калі цяпер разгортваецца менавіта такі сцэнар, значыць, мы знаходзімся толькі ў пачатковым пункце карэкцыі індэксаў акцый», – разважае Купцыкевіч.

З тэхнічнага гледзішча індэкс МосБіржы прадаўжае лакальную карэкцыю, канстатуе аналітык «Фінам» Арцемій Шамшукоў. Найбліжэйшая падтрымка – гэта ўзровень 3690 пунктаў, кажа ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках