9 траўня 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія і Канада далучыліся да санкцый супраць беларускага рэжыму

1
Вялікая Брытанія і Канада далучыліся да санкцый супраць беларускага рэжыму

Новы пакет абмежаванняў таксама прынялі ЗША.

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць пяці арганізацый і 16 грамадзянаў Беларусі, паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША.

Сярод тых, хто трапіў пад абмежаванні, – прэс-сакратарка Таракана Наталля Эйсмант, спікерка верхняй палаты «парламента» Наталля Качанава, камандавальнік унутранымі войскамі МУС Мікалай Карпянкоў, генпракурор Андрэй Швед, старшыня КДБ Іван Церцель, камандзір спецпадраздзялення КДБ «Альфа» Сяргей Зубкоў, а таксама кіраўнік менскай міліцыі Міхаіл Грыб і намеснік міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі.

Усе яны ўнесеныя ў санкцыйны спіс SDN. Ягоным фігурантам забаронены ўезд у ЗША, іхнія актывы на тэрыторыі краіны пры наяўнасці такіх павінны быць заблакаваныя, таксама забараняецца весці якія-небудзь справы і ўгоды з імі.

Санкцыі ЗША таксама ўведзеныя супраць Унутраных войскаў і Галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, КДБ, УУС Брэстаблвыканкама і СІЗА на вуліцы Акрэсціна.

У спіс увайшлі 78 чалавек, у тым ліку сын і нявестка Лукашэнкі і бізнэсмэн Міхаіл Гуцарыеў. У ліку прадпрыемстваў Беларусі, якія апынуліся пад санкцыямі ЕЗ, – МАЗ, БелАЗ, «Новая нафтавая кампанія», кампанія «Сохра», «Брэміна груп», «Глобалкастаммэнэджмэнт» і ЛОГЕКС.

Санкцыі супраць беларускіх уладаў услед за ЕЗ таксама ўвялі Канада і Вялікая Брытанія.

Еўразвяз, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада ўводзілі санкцыі супраць рэжыму пасля выбараў прэзідэнта краіны, якія прайшлі ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках