Санкцыі дзейнічаюць: сябры Лукашэнкі замітусіліся
25- 22.06.2021, 15:00
- 95,818
Рынак адрэагаваў неадкладна.
IT-кампанія Synesis зноў спрабуе выратавацца ад санкцый. У канцы мінулага тыдня, адразу пасля зліваў аб тым, што заснавальнік кампаніі Аляксандр Шатроў патрапіць у чацвёрты пакет санкцый ЕЗ, была змененая структура ўласнасці кампаніі.
Як высветліла «Еўрарадыё», вялікую частку сваіх акцый Synesis Шатроў перапісаў на аднаго з падначаленых. 81% кампаніі цяпер належыць яе дырэктару Юрыю Сербянкову.
Яшчэ ў адной кампаніі - «Сінезіс Стратус» - Шатроў цалкам выйшаў са спісу ўласнікаў. Цяпер фірма на 100% належыць галаўной арганізацыі.
Сам Synesis патрапіў пад санкцыі ЕЗ яшчэ ў канцы мінулага года. Кампанія спрабуе аспрэчыць у судзе пастанову ЕЗ, але выніку пакуль няма.
Як паведамлялася раней, кампанію абвінавачваюць у тым, што з дапамогай яе галоўнага прадукту - сістэмы Kipod - сілавікі вылічалі ўдзельнікаў акцый пратэсту. Напрыклад, ёсць звесткі, быццам з дапамогай гэтай сістэмы быў затрыманы актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок, які хаваўся ў Асіповіцкім раёне.
Таксама 22 чэрвеня стала вядома, што акцыі групы САФМАР, якія належаць яшчэ аднаму фігуранту «санкцыйных спісаў» - расейскаму бізнэсоўцу Міхаілу Гуцэрыева - сталі імкліва падаць на біржы.