11 траўня 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нечаканыя наступствы санкцый: Што яшчэ можа страціць Міхаіл Гуцарыеў?

7
Нечаканыя наступствы санкцый: Што яшчэ можа страціць Міхаіл Гуцарыеў?
МІХАІЛ ГУЦАРЫЕЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Меркаванне экспертаў у галіне інтэлектуальнага права.

Старшыня рады дырэктараў групы «Сафмар» Міхаіл Гуцарыеў як паэт-песеннік можа сутыкнуцца з праблемай выплаты роялці – адлічэнняў за выкарыстанне твораў ягонага аўтарства – у краінах ЕЗ, якія ўвялі супраць яго санкцыі, мяркуюць эксперты ў галіне інтэлектуальнага права.

Песні на ягоныя тэксты выконваюць, сярод іншых, Ала Пугачова, Рыгор Лепс, Мікалай Баскаў. У ліку песняў, напісаных на вершы Гуцарыева, напрыклад, Love Story ў выкананні Міхаіла Шуфуцінскага, «Горкі смак бузіны» Любові Успенскай, «Вішнёвыя ружы» Іосіфа Кабзона. Усяго Гуцарыеў напісаў вершы больш чым для 300 песняў, паведамляе РБК.

У санкцыйныя спісы ЕЗ Гуцарыеў трапіў 21 чэрвеня 2021, паколькі ён мае бізнэс-інтарэсы ў Беларусі і з'яўляецца даўнім сябрам Аляксандра Лукашэнкі, патлумачыла Рада Еўропы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках