7 траўня 2024, aўторак, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адным з расейскіх рэгіёнаў на два тыдні скасаваныя працоўныя дні праз пандэмію

3
У адным з расейскіх рэгіёнаў на два тыдні скасаваныя працоўныя дні праз пандэмію
ФОТА: REUTERS

Спыніць працу павінны будуць усе прадпрыемствы, акрамя жыццёва неабходных.

У Расеі ўлады Бураціі ўвялі рэжым непрацоўных дзён з 27 чэрвеня да 11 ліпеня. На гэты час спыніць працу павінны будуць усе прадпрыемствы, акрамя жыццёва неабходных. Гэта зробленае для таго, каб знізіць заражальнасць каранавіруснай інфекцыяй новага тыпу. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на рэспубліканскую газету «Буряад унэн».

З чэрвеня ў Расеі адзначаецца імклівы рост захворвання на COVID-19. Шэраг рэгіёнаў зноў робіць больш жорсткімі карантынныя захады, каб запаволіць або спыніць распаўсюджванне хваробы. 12 чэрвеня мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў непрацоўнымі дні з 15 да 19 чэрвеня. Аднак двухтыднёвы локдаўн улады Бураціі ўводзяць першымі пасля пачатку трэцяй хвалі пандэміі.

У лістападзе 2020 года Бурація стала адным з першых рэгіёнаў, дзе была спыненая праца рэстарацый, гандлёвых цэнтраў і іншых прадпрыемстваў сферы паслуг і забаў. Залішняя смяротнасць у рэспубліцы вырасла амаль на 30 адсоткаў у 2020 годзе і склала больш за 1200 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках