7 траўня 2024, aўторак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сутыкнуліся з праблемай куплі некаторых лекаў

9
Беларусы сутыкнуліся з праблемай куплі некаторых лекаў

Гаворка ідзе пра розныя прэпараты: ад кропель для носа да лекаў для лячэння хвароб страўніка і суставаў.

Пасля таго, як праз прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску многія краіны спынілі авіязлучэнне з Беларуссю, карыстальнікі інтэрнэту сталі пісаць пра праблемы куплі імпартных лекаў у беларускіх аптэках. Intex-press высветліла, як з гэтым ідуць справы ў Баранавічах

З тых часоў, як у нашу краіну прыйшоў каранавірус, тэма адсутнасці або дэфіцыту ў беларускіх аптэках тых ці іншых лекавых сродкаў, асабліва імпартных, стала падымацца перыядычна.

Але да закрыцця паветранай прасторы Беларусі здавалася, што ўсё ў гэтым плане больш-менш супакоілася. Аднак у апошні час карыстальнікі сацыяльных сетак сталі зноў падымаць праблему недахопу або адсутнасці лекаў у беларускіх аптэках.

«Вельмі страшна, таму што гэтыя лекі няма чым замяніць»

Каб высветліць, як з гэтым ідуць справы ў Баранавічах, журналісты правялі апытанне ў сацыяльных сетках. І больш за 30 чалавек распавялі нам пра тое, што ў апошні час сутыкнуліся з тымі ці іншымі праблемамі пошуку або куплі патрэбных лекаў, у асноўным імпартнай вытворчасці. Гаворка ішла пра цалкам розныя прэпараты: ад кропель для носа да супрацьсутаргавых прэпаратаў і лекаў для лячэння хвароб страўніка і суставаў.

Пра дэфіцыт лекаў распавялі нават людзі, якія змагаюцца з анкалагічнымі захворваннямі. Так, Вольга сказала, што некалькі месяцаў не можа працягнуць курс хіміятэрапіі, таму што ні ў аптэках, ні ў бальніцах няма не толькі імпартнага прэпарата - нават яго айчыннага аналагу.

- Неабходны мне супрацьпухлінны прэпарат для лячэння розных тыпаў раку, як імпартнай, так і айчыннай вытворчасці, адсутнічае і ў беларускіх аптэках, і ва ўсіх абласных бальніцах, - паведаміла жанчына. - Калі ён з'явіцца - невядома, у аптэцы толькі разводзяць рукамі. І гэта вельмі страшна, таму што лекі няма чым замяніць, толькі яны мне дапамагаюць.

Пры гэтым беларусаў абурае, што, ведаючы становішча спраў, многія лекары працягваюць выпісваць дэфіцытныя прэпараты.

- Мне выпісалі імпартныя прэпараты для лячэння страўніка. А ў аптэцы сказалі, што ў Беларусі гэтыя лекі нават не зарэгістраваныя! - распавёў гараджанін Руслан. - Але лекар сказаў: хочаш вылечыцца, патрэбныя менавіта гэтыя прэпараты, а не аналагі. Таму прыйшлося рознымі спосабамі іх здабываць у Расеі і дастаўляць сюды.

І гэта далёка не адзіны выпадак.

- Блізу тыдня таму майму дзіцяці лекарка прызначыла кроплі ў комплекснай тэрапіі пры абвастрэнні хранічнага танзіліту. Яна адразу папярэдзіла, што, хутчэй за ўсё, у Беларусі гэты прэпарат мы не знойдзем. Так і атрымалася, - распавяла жыхарка Баранавічаў Вікторыя. - Але так як праблема ў дзіцяці сур'ёзная і кроплі былі патрэбныя вельмі тэрмінова, мы паднялі на вушы ўсіх сяброў і знаёмых за мяжой. У выніку нам іх купілі ў Расеі і перадалі праз кіроўцу.

«Не бачым ніякай праблемы»

Але ва ўсіх найбуйнейшых аптэках горада запэўнілі, што «асаблівай падставы для турботы няма», а праблемы з пастаўкай якіх-небудзь імпартных прэпаратаў у гэты момант адсутнічаюць.

- Гэта нейкае надуманае пытанне, раздуць можна ўсё, што заўгодна. Ніякага ажыятажу, павышанага попыту або дэфіцыту лекаў у аптэках у гэты момант няма, - сказалі ў адной з дзяржаўных аптэк Баранавічаў. - Дамовы падпісаныя, усе прэпараты закупляюцца і пастаўляюцца ў раздробную сетку. Не бачым ніякай праблемы.

Толькі ў адной прыватнай аптэцы сказалі, што перыядычна ўзнікаюць праблемы з пастаўкамі імпартных лекаў.

- Некаторыя прэпараты з-за мяжы, вядома, завозяць, але іх колькасць дастаткова абмежаваная, - распавяла фармацэўт. - Пастаўкі імпарту ў аптэкі даўно скарочаныя, таму большасць нашага асартыменту складаюць беларускія аналагі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках