19 сакавiка 2024, aўторак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелікаптэр, пра які замаўчалі: новыя падрабязнасці захопу самалёта Ryanair

29
Гелікаптэр, пра які замаўчалі: новыя падрабязнасці захопу самалёта Ryanair

Cамалётаў, якія вымушаныя былі змяніць курс у небе над Беларуссю, было прынамсі шэсць.

Пачнём з аналізу таго, што адбывалася ў беларускім небе 23 траўня ў прамежку з 9.30 да 10.30. Вось запіс з FlightRadar. Звяртаюць на сябе ўвагу, што барты BRU891 і BRU861 пры набліжэнні Ryanair змянілі курс (адзнака 0.38), піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Мы прыгледзеліся больш уважліва і высветлілася, што самалётаў, якія вымушаныя былі змяніць курс было прынамсі шэсць.

Менск - Мюнхен, BRU899

У раёне Баранавічаў самалёт рэзка мяняе траекторыю (адзнака 0.23 на відэа). У гэты час Ryaniar ляціць яшчэ па сваёй звычайнай траекторыі, аднак спробы пасадзіць яго ўжо робяцца.

Для параўнання вось той жа маршрут 21 траўня. Мы бачым, што ніякіх рэзкіх змяненняў траекторыі няма.

Запомніце гэты рэйс, пра яго будзе яшчэ ніжэй.

Менск - Прага, BRU861

Прыкладна тая ж гісторыя. У раёне Баранавіч самалёт рэзка мяняе курс (адзнака на відэа 0.37). У гэты час Ryainair ужо развярнуўся і ляцеў у менскі аэрапорт.

Зноў жа 21 траўня траекторыя палёту была абсалютна прамая.

Менск - Бэрлін, BRU891

Амаль адначасова з рэйсам Менск - Прага ў раёне Баранавічаў самалёт вымушаны памяняць першапачатковыя планы.

І зноў жа ў дзень, калі над Беларуссю не ляцеў Пратасевіч усё спакойна і штатна.

Менск - Франкфурт, BRU893

Афінскі рэйс ужо заходзіў на пасадку і для таго, каб яго абляцець BRU893 давялося рабіць прыкметную пятлю.

Папярэдні рэйс быў менавіта такі.

Прыкладна такая ж гісторыя была яшчэ з адным рэйсам - Менск - Гановер (BRU967). Але гэта ўсё былі самалёты Belavia. Аднак мяняць траекторыю давялося і аднаму самалёту кампаніі LOT.

Варшава - Менск, LOT705

Самалёт, на якім была нібыта бомба, заходзіў на пасадку ў менскі аэрапорт. У гэты ж час павінен быў садзіцца польскі борт. Аднак замест гэтага ён вымушаны быў зрабіць пятлю.

Вядома, гэта зноў форс-мажор. Папярэдні палёт выглядаў так.

З пункту гледжання працы беларускіх службаў аэранавігацыі усё было зроблена правільна. Дыспетчары адводзілі ад самалёта з "праблемай" на борце, а таксама ў рэжыме рэальнага часу вырашалі пытанне з экстраннай пасадкай. Аднак усё гэта мае значэнне, калі мы гаворым пра рэальнае НЗ.

У гэтым выпадку мы гаворым пра загадзя фальшывае паведамленне аб мінаванні самалёта, у выніку якога прынамсі яшчэ 6 самалётаў вымушаныя былі змяніць звыклы маршрут. Гэта значыць пад пагрозу была пастаўлена бяспека не толькі 126 пасажыраў рэйса Афіны - Вільня.

Зразумела, што пілоты павінны быць гатовыя да пазаштатных сітуацый. Аднак гэтая прымусовае пасадка можа адкрыць скрыню Пандоры і ўнесці хаос у авіяпарадкі ва ўсім свеце. Гэта адна з чырвоных ліній, якую перайшоў Бульбяны Лось, паказаўшы, што ён праблема не толькі беларусаў, але і ўсяго свету.

Яшчэ і гелікаптэр?

Аднак гэта яшчэ не ўсё. Дэманструючы карту палётаў у той дзень, камандзір ВПС Беларусі Голуб, сканцэнтраваўся на тым, што ніякага перахопу не было. Больш за тое, калі верыць ягоным словам, то МіГ зусім нікуды не паспеў.

Нас збянтэжыла адна рэч. Глядзіце, мы зрабілі стоп-кадр FlighRadar на адзнацы 10:00:40. У кадр трапілі 8 самалётаў. Ryanair (чырвоны), а таксама яшчэ 7 іншых.

Такі ж стоп-кадр мы зрабілі на карце, якую дэманстраваў Голуб - часовая адсечка 10:00:45. Кружкамі мы адзначылі тыя ж самыя 8 самалётаў. Аднак што гэта ў нас у аранжавым квадраце?

Вось гэты фрагмент буйнейшы.

Мы прыгледзеліся і высветлілася, што гэта верталёт.

Аднак ён значыцца чамусьці пад нумарам цывільнага самалёта - BRU899. Гэта акурат той самы рэйс Менск - Мюнхен, пра які мы казалі ў самым пачатку. Аднак самалёт узляцеў а 9.19 і ляцеў зусім па іншай траекторыі - не ў кірунку да Ліды, а ў кірунку да Баранавічаў.

А 10:00:40 борт BRU899 наогул быў ужо над тэрыторыяй Польшчы.

Дзіўна. Ну, і яшчэ раз адзначым, што першапачаткова выява ніяк не падобная на самалёт. Мы прыгледзеліся яшчэ раз. І ў нейкі момант з гелікаптэрам здарыліся цуды. Ён ператварыўся ў самалёт.

Наўрад ці гэты гелікаптэр мог быць выкарыстаны для перахопу самалёта. Ён проста не паспеў бы за "Боінгам". Гелікаптэр можа збіць толькі паветраны шар, як было ў 90-я, або літоўскія балонікі, як было летась.

Магчыма, гэта пошукава-выратавальны гелікаптэр Узброеных сіл ці аварыйна-выратавальны гелікаптэр МНС, якія маглі быць задзейнічаны на выпадак трагедыі. Аднак ёсць два пытанні, якія прымушаюць задумацца: а ці не чарговы фэйк прадэманстравала нам АНТ?

Чаму гелікаптэр адзначаны нумарам цывільнага борта, які ў гэтым квадраце не ляцеў?

Гелікаптэр нарэзаў колы ў месцы развароту, гэта значыць вылецеў загадзя. Чаму пра яго ўсе замаўчалі?

Пасажыры, якія сышлі ў Менску

Працягваем сачыць за лёсам гэтых таварышаў. Мінулым разам мы распавялі пра жонку грэка Зісіса, які раптам падумаў, што ў Менску яму зручней сысці. У першры раз Вольга Шчэтнікава з'явілася на ТБ у якасці перакладчыка мужа. У другі раз яна ўжо сама расказвала пра тое, што было на борце самалёта пасля таго, як стала вядома, што самалёт ляціць у Менск.

Пасля нашага допіса Шчэтнікава чамусьці імгненна выдаліла свой прафайл з Хабра. Думаем, што мае сэнс яго размясціць тут. А вось навошта таварыш маёр надумаў выдаліць яго - пытанне рытарычнае.

Пакуль мы ні на што не ківаем, а проста задаём пытанні.

І яшчэ. Звычайна ўсе звыклі, што КДБ - гэта суворыя мужыкі. Аднак гэта далёка не заўсёды так. Дзяўчат таксама спрабуюць вербаваць. Спосабы вярбоўкі стандартныя: альбо нейкая паслуга (развязанне праблемы), альбо грошы (больш тых, што чалавек мае ў звычайным жыцці). Дзяўчаты выкарыстоўваюцца для пераключэння ўвагі, для маскіроўкі нязграбных канторскіх. Да "закаханай" пары заўсёды менш увагі, чым да двух бамбізаў. Пра гэта распавядаў і кіраўнік КДБ Зайцаў на злітым запісе.

Менавіта таму кантора актыўна супрацоўнічае з прастытуткамі. Самы яркі момант - гэта, напэўна, Ламбада і затрыманне Ціханоўскі. Метады старыя, як жыццё, але яны па-ранейшаму дзейнічаюць. Наогул пра працу агентуры, якая з'яўляецца асновай працы канторы, мабыць, зробім асобны допіс.

Увогуле, мы па-ранейшаму чакаем спісаў пасажыраў. Там можа быць вельмі цікава. Вакол гэтага можа і разгарнуцца гульня наконт датычнасці або недатычнасці расейскіх спецслужбаў да гэтай гісторыі.

Пуцін усяляк паказвае, што самаўхіліўся ад сітуацыі. Пірату з сінімі пальцамі відавочна некамфортна расхлёбваць аднаму.

Лось загнаны ў кут. Дакладней захрас паміж двух дрэў. Таму тузаецца і б'ецца ў агоніі. Добрага выйсця тут няма. Гэта яскрава прадэманстраваў Галоўчанка, які анансаваў контрсанкцыі і сабраўся мяняць трэці закон Ньютана, а напраўду зноў наставіў гранатамёт на свае яйкі. Карацей, палітыкі ў Беларусі засталося на тры дні.

А Лось - сумны. Вельмі-вельмі сумны.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках