19 траўня 2024, Нядзеля, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска назіраюць густыя клубы дыму ў раёне чыгункі

2
Жыхары Віцебска назіраюць густыя клубы дыму ў раёне чыгункі
ФОТА T.ME/VITEBSK4PEOPLE

Відэафакт.

Увечары 1 ліпеня жыхары Віцебска ўбачылі густыя клубы дыму, што ўздымаліся ў раёне чыгункі непадалёк ад мікрараёна Тарны.

Ніхто з відавочцаў здарэння не паведамляе, што канкрэтна гарыць. На адным з відэа бачная падпаленая трава, у тым ліку на схіле, які ўзвышаецца над чыгуначным палатном, што ў нейкай ступені зняпраўджвае версію з узгараннем разлітага паліва або іншай гаручай вадкасці.

Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі паведаміў «ННВ», што ў Віцебску гарыць сухая расліннасць уздоўж чыгункі.

Паводле інфармацыі на 18:02 да месца ўзгарання прыбылі экіпажы пажарных, яны тушаць некалькі ачагоў гарэння травы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках