Беларусы сёння вечарам змогуць убачыць рэдкую астранамічную з'яву
5- 13.07.2021, 21:01
- 9,862
Венера, Марс і Месяц будуць вельмі блізка адзін да аднаго.
Паводле звестак NASA, піша blizko.by, калі глядзець з Зямлі, Венера, Марс і Месяц з'явяцца на адлегласці толькі паўградусу, або шырыні пальца, адзін ад аднаго. Гэтая сустрэча нябесных цел завецца планетарным злучэннем. Вядома, гэта ўсяго толькі ілюзія, таму што напраўду планеты вельмі далёка адна ад аднае.
Большасць назіральнікаў змогуць убачыць тры нябесныя целы ўвечары ў аўторак, 13 ліпеня. Каб убачыць планетарнае злучэнне, назіральнікам варта паглядзець на захад прыкладна праз 45 хв. пасля заходу сонца. Астранамічную з'яву можна будзе ўбачыць да 14 ліпеня, калі будзе яснае неба.