13 траўня 2024, панядзелак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НДА ў Беларусі

3
Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НДА ў Беларусі

Час дзейнічаць – абараняць свабоду і справядлівасць.

Мары Стразерс, дырэктарка Amnesty International датычна Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, адрэагавала на беспрэцэдэнтную хвалю ператрусаў і затрыманняў супраць больш чым дзясятка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Адмысловая заява дырэктаркі апублікаваная на сайце арганізацыі.

Мары Стразерс, дырэктарка Amnesty International датычна Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, заклікала міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НДА ў Беларусі.

«Цягам апошніх 12 месяцаў правы чалавека зазналі бязлітасную атаку з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі. Цягам гэтага часу мы заклікалі міжнародную супольнасць адрэагаваць на паведамленні пра катаванні, гвалт з боку паліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і паўсюдныя рэпрэсіі. Сённяшняя маштабная атака на жыццёва важныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці паказвае, што зробленага міжнароднай супольнасцю не дастаткова, каб пакласці канец гэтаму крызісу

Беларускі КДБ на мінулым тыдні выхваляўся, што праводзіць у маштабах усёй краіны аперацыю для «зачысткі ад радыкалаў», і сёння мы ўбачылі, як гэтая зачыстка выглядае. Усе затрыманыя сёння павінны быць неадкладна вызваленыя, а гэтая кампанія супраць грамадзянскай супольнасці павінна быць спыненая.

Мы паўтараем наш заклік да міжнароднай супольнасці: грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы. Час дзейнічаць – абараняць свабоду і справядлівасць!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках