12 траўня 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ папярэдзіў рэжым Лукашэнкі пра наступствы

15
ЕЗ папярэдзіў рэжым Лукашэнкі пра наступствы

У ЕЗ пракаментавалі атакі на НДА ў Беларусі.

Еўразвяз папярэдзіў беларускі рэжым пра наступствы пасля сённяшняй атакі на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі.

«Беларусь: прадаўжаюцца арышты і ператрусы "Вясны", Хельсінскага камітэта і іншых НДА. Рэжым Лукашэнкі, які баіцца незалежных галасоў, цяпер праводзіць поўнамаштабную атаку, каб прымусіць іх назаўжды замаўчаць. Грубыя парушэнні правоў чалавека і свабодаў будуць мець наступствы», – напісаў у Twitter прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.

Сёння з ператрусамі прыйшлі ў шэраг праваабарончых і грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, у тым ліку ў пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна», БАЖ, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Human Constanta, BEROC, «Гендарныя перспектывы», «Імёны», «Рух “За Свабоду”», Партыю БНФ, «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”», «Трэці сектар» і іншыя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках