11 траўня 2024, Субота, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі прыладу для падсілкоўвання тэлефона кончыкамі пальцаў

7
Навукоўцы стварылі прыладу для падсілкоўвання тэлефона кончыкамі пальцаў

Відэафакт.

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега распрацавалі новую прыладу, якая дазваляе падсілкоўваць тэлефон пры дапамозе кончыкаў пальцаў.

Як паведамляе The Science Times, прылада абгортваецца вакол пальца, як пластыр, здольная збіраць пот. Каб гэтая прылада працавала, чалавеку можна нават не рухацца, бо яна пераўтворыць ў энергію пот, які сам па сабе з'яўляецца на падушачках пальцаў.

Электрычныя праваднікі паглынаюць пот, ферменты на электродах запускаюць хімічную рэакцыю для вытворчасці электрычнасці. Затым энэргія назапашваецца ў невялікім кандэнсатары, а потым выкарыстоўваецца для падсілкавання прылад.

Цяпер мадэльная прылада назапашвае толькі невялікую частку энэргіі, і для ўключэння смартфона спатрэбіцца прыкладна 3 тыдні бесперапыннага нашэння, хоць распрацоўшчыкі спадзяюцца павялічыць ёмістасць у будучыні.

За 10 гадзін сну прылада сабрала амаль 400 міліджоўляў энэргіі, дастатковай для сілкавання электроннага наручныга гадзінніка на працягу 24 гадзін. Такі вынік можна атрымаць пры падключэнні да прылады толькі аднаго пальца. Са слоў даследнікаў, прывязка прылады да астатніх кончыкаў пальцаў будзе генераваць у 10 разоў больш энэргіі.

Са слоў навукоўцаў, кончыкі пальцаў з'яўляюцца самай потнай часткай цела; такім чынам, за кошт інтэлектуальнага губчатага матэрыялу яго можна збіраць і ў канчатковым выніку апрацоўваць праваднікамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках