11 траўня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль € 2 мільёны: Літоўскія мытнікі затрымалі новую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

10
Амаль € 2 мільёны: Літоўскія мытнікі затрымалі новую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Падчас прастуквання грузу ў літоўцаў выклікаў падазрэнне глухі гук, характэрны для запоўненых паражнін.

У панядзелак літоўскія мытнікі і памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю партыю кантрабандных цыгарэт амаль на 2 млн еўра. Як паведаміла delfi.lt Крымінальная служба мытні, кантрабанда была выяўлена ў грузавіку Scania, за стырном якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Кіроўца дэклараваў, што вязе транзітам праз Літву ў Польшчу 20,5 тон драўніны.

Пры прастукванні грузу ў службовых асоб выклікаў падазрэнне глухі гук, характэрны для запоўненых паражнін. Пры дэталёвай праверцы выявіліся схованкі, поўныя цыгарэт Minsk Capital MS.

Паводле папярэдніх звестак (праверка схованак і падлік цыгарэт яшчэ не скончаны), агулам у грузавіку маглі правозіць амаль 560 тысяч пачкаў цыгарэт, кошт якіх з абавязковымі да выплаты падаткамі складаў 1,94 млн еўра.

Кіроўцу грузавіка затрымалі на два дні, пазней яго адпусцілі, былі прызначаныя меры стрымання - канфіскацыя дакументаў, падпіска аб нявыездзе і грашовы заклад.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках