11 траўня 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад РФ заахвочвае вываз з краіны плаціны і рэдкіх металаў

5
Урад РФ заахвочвае вываз з краіны плаціны і рэдкіх металаў

Расейскія ўлады шукаюць спосабы папоўніць бюджэт.

Мінпрамгандаль прапануе спрасціць правілы вывазу з Расеі плаціны, паладыю і рэдкіх металаў плацінавай групы - родыю, ірыдыю, рутэнію і осмію. Адпаведны праект пастановы ўрада РФ ведамства падрыхтавала і размясціла на партале прававых актаў, піша finanz.ru.

Згодна з дакументам, замест разавых ліцэнзій на экспарт, прывязаных да пэўнага кантракта, кампаніі змогуць атрымліваць генеральныя ліцэнзіі, якія дазваляюць вывозіць неабмежаваны аб'ём сыравіны.

Прапанова распрацаваная «ў мэтах скарачэння тэрмінаў атрымання дазвольнай дакументацыі», бо цяперашні парадак «часцяком не задавальняе замежных пакупнікоў», гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да пастановы.

У якасці прыкладу Мінпрамгандаль прыводзіць неназваную кампанію-экспарцёра, якая не змагла «аператыўна рэалізаваць ірыдый, рутэній ў момант попыту і, асабліва, родый на піку сусветнага кошту, што прывяло да ўпушчанай выгады». У выніку бюджэт недаатрымаў 1,7 млрд рублёў падатку на прыбытак, ацэньвае ведамства.

Летась з Расеі былі прададзеныя за мяжу металы плацінавай групы на 6,9 млрд даляраў. Сёлета чакаецца павелічэнне экспарту да 7,1 млрд.

Летась, нагадаем, аналагічныя змены былі ўведзеныя для рынку золата. ЦБ РФ спыніў куплю зліткаў у рэзервы, а ўрад замест разавых ліцэнзій пачаў выдаваць генеральныя, што дэ-факта адкрыла дарогу да вывазу ўсяго золата, што здабываецца ў краіне. У выніку аб'ёмы залатога экспарту патроіліся і дасягнулі 18,5 млрд даляраў.

У канцы чэрвеня 2021 года прэзідэнт РФ Пуцін падпісаў закон аб змяненні валютнага заканадаўства, зняўшы з экспарцёраў несыравінных неэнэргетычных тавараў (паводле класіфікацыі ЕАЭС) абавязак рэпатрыяцыі валютнага даходу.

Паводле паправак, экспарцёры золата, збожжа і шэрагу металаў атрымалі магчымасць пакідаць валютныя даходы ў замежных банках.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках