5 траўня 2024, Нядзеля, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутатка Еўрапарламента: Такія людзі выклікаюць у мяне ўпэўненасць, што ў Беларусі пераможа свабода

2
Дэпутатка Еўрапарламента: Такія людзі выклікаюць у мяне ўпэўненасць, што ў Беларусі пераможа свабода

Віёла фон Краман-Таўбадэль падтрымала героя з Ліды.

Нямецкі палітык, дэпутатка Еўрапарламента Віёла фон Краман-Таўбадэль выказалася ў падтрымку беларускага палітвязня Арцёма Касакоўскага.

«Арцём асуджаны да 5 гадоў турмы за адвагу і любоў да свабоды. Як маці я сама салідарная з маці Арцёма. Такія маладыя людзі, як Арцём, усяляюць у мяне ўпэўненасць у тым, што ў Беларусі пераможа свабода», – заявіла Віёла фон Краман.

Арцём Касакоўскі – оптык на заводзе «Оптык» у Лідзе. Нарадзіўся ў 1998 годзе. Скончыў фізіка-матэматычны ліцэй у Гародні, Лідскі політэхнічны каледж паводле спецыяльнасці «оптык».

Затрыманы 27 верасня 2020 года ў Менску. 19 ліпеня яго асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2. Касакоўскі Арцём Ігаравіч.

Калі вы хочаце дапамагчы Арцёму і ягонай сям'і, гэта можна зрабіць грашовым пераводам:

4255 1901 2192 2788 да 06/24 (Беларусбанк).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках