11 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Садзьмуўся «крымнаш»

9
Садзьмуўся «крымнаш»

Далей што?

На сайце такійскай Алімпіяды Крым намаляваны ўкраінскім. Першапачаткова на мапе Крым быў аддзелены мяжой ад Украіны, але калі МЗС Украіны звярнуўся ў МАК, была зробленая праўка.

У адказ была млявая заява расейскай амбасады:

«Зыходзім з таго, што МАК і Аргкамітэт такійскай Алімпіяды ўнясуць у згаданую мапу адпаведныя выпраўленні, якія прыводзяць выяву Крыма ў адпаведнасць з відавочнай прававой і аб'ектыўнай рэальнасцю».

Але «відавочная прававая і аб'ектыўная рэальнасць» такая, што за сем гадоў Крым у свеце не прызнаны расейскім практычна нікім. Нават Лукашэнка не прызнаў яго часткай Расеі. Нічога Лаўроў і ягоныя падначаленыя, уключаючы амбасаду ў Токіа, у гэтым сэнсе не дамагліся.

Гэта – альбо крах, альбо неразвязальная задача. Але расейскі МЗС пра гэта памоўчвае. Няма і кадравых пастановаў – звальненняў адказных за крах – непрызнанне ў свеце Крыма расейскім.

Але рэч не толькі ў гэтым. Тэма Крыма даўно пазбаўленая ў Расеі шырокага грамадскага гучання. Няма абураных пратэстоўцаў ля амбасады Японіі ў Маскве, з «георгіеўскімі стужкамі» на грудзях. Ды і саміх гэтых стужак даўно не відаць у людзей – прыгледзьцеся ў метро.

Садзьмуўся «крымнаш». Ну «наш» і «наш» – што «нам» ад гэтага? Нешта накшталт «Крэмль наш». Далей што? Грошай у кішэні ад гэтага не дадасца. Кошты спыняць свой рост? Узровень жыцця вырасце? Перспектывы з'явяцца?

Вось тэмы, якімі гуляюць у расейскім грамадстве, на праблемным расейскім полі, а садзьмуты крымскі мяч ляжыць ля краю поля. Падыдзе іншы раз хто-небудзь з пастарэлага кіраўніцтва, націсне на яго нагой і той вяла выпусціць з сябе рэшткі паветра.

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках