10 траўня 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава адмаўляюцца працаваць за капейкі

24
Беларусы масава адмаўляюцца працаваць за капейкі

У краіне - дэфіцыт амаль 100 тысяч кваліфікаваных работнікаў.

У Беларусі бракуе больш чым 98,5 тысячы работнікаў. Менавіта столькі прапаноў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій. Пры гэтым больш за 61,7 тысячы заявак - на заробак да 700 рублёў.

Zerkalo.io паглядзела, якіх работнікаў не стае больш за ўсё.

Якая сітуацыя з вакансіямі для медыкаў

Дастаткова вакансій для лекараў-спецыялістаў - да 3105. Больш за палову прапаноў - 1654 заявак ад наймальнікаў - з заробкам да 800 рублёў. Удакладнім, што некаторыя вакансіі мяркуюць частковую занятасць. І ёсць яшчэ адзін нюанс: наймальнікі часцяком паказваюць у тэксце суму да выплаты падаткаў, гэта значыць, на рукі атрымаецца менш.

У банку вакансій ёсць некалькі прапаноў з заробкам, вышэйшым за 1500 рублёў. Да прыкладу, у 4-ю гарадскую клінічную лякарню ў Менску патрабуецца некалькі лекараў з заробкам ад 1600 рублёў. Сярод патрэбных адмыслоўцаў - лекар-рэнтгенолаг, уролаг.

Для медсясцёр у банку размешчана 3219 вакансій. Больш за палову заявак ад наймальнікаў - на заробак да 600 рублёў (1828 вакансій). Але ёсць прапановы з заробкам, вышэйшым за 1500 рублёў. Да прыкладу, гарадская клінічная інфекцыйная лякарня ў Менску мае патрэбу ў дзвюх медсёстрах, абяцаюць заробак ад 2000 рублёў (сума паказаная з прэміяй). Рэжым працы - дзень праз трое.

Для фельчараў адкрыта 1037 вакансій, а для санітараў - 1806 (у тым ліку і ветэрынарных).

Колькі не стае будаўнікоў

У наймальнікаў ёсць запыт на будаўнікоў. Да прыкладу, для муляраў адкрыта 1276 вакансій, тынкоўшчыкаў - 1145, маляроў - 1023, абліцоўшчыкаў - 747, страхароў - 551.

Якія яшчэ працаўнікі ў дэфіцыце

На 24 ліпеня для кіроўцаў аўтамабіляў было 4155 вакансій, трактарыстаў - 2647, прадаўцоў - 2182, электраманцёраў - 2153, кухараў - 1904, электрагазазваршчыкаў - 1084.

Да актуальнасці інфармацыі ў агульнарэспубліканскім банку вакансій узнікаюць пытанні.

У сакавіку гэтага года падчас онлайн-канферэнцыі Мінпрацы ў пытаннях садзейнічання занятасці, адзін з удзельнікаў паскардзіўся: «Тэлефаную, а мне кажуць, што месца занятае. І гэта не адзінкавы выпадак».

- Так, такое здараецца. І тлумачэнні гэтаму простыя: канкурэнцыя на рынку працы існуе, асабліва калі ўзровень аплаты працы паводле заяўленай вакансіі высокі. Цалкам магчыма, што вакансія, якая зацікавіла вас, паралельна зацікавіла яшчэ кагосьці. Сёння банк вакансій абнаўляецца ў рэжыме онлайн, і мы імкнёмся да таго, каб інфармацыя паводле неактуальных вакансій як мага хутчэй выключалася з банка, - адказаў прадстаўнік Мінпрацы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках