5 траўня 2024, Нядзеля, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Стаўрапалі кілер застрэліў высокапастаўленага паліцыянта

У расейскім Стаўрапалі кілер застрэліў высокапастаўленага паліцыянта

Паводле адной з версій, гэта стала помстай.

У расейскім Стаўрапалі забіты намеснік кіраўніка мясцовага аддзела крымінальнага вышуку Руслан Абавян. Паводле адной з версій, гэта помста за ўдзел паліцыянта ў чачэнскіх падзеях, паведамляе sprotyv.info.

Расейская паліцыя шукае дваіх падазраваных. Руслана Абавяна застрэлілі, калі той пад'язджаў да свайго дома на аўто. Параненага паліцыянта экстранна шпіталізавалі, але выратаваць яго не ўдалося. 44-гадовага кілера, які кінуў аўтамабіль каля вёскі Курсашкі, шукаюць.

У сеціве з'явілася відэа з месца здарэння. Як бачна па кадрах здымкі, забойца падкраўся да аўтамабіля паліцыянта ў той момант, калі той паркаваўся, а затым зрабіў некалькі стрэлаў ва ўпор.

Паводле звестак Baza, забіты ў Стаўрапалі Абавян удзельнічаў шэсць гадоў таму ў затрыманні ў Чачэніі. Тады падчас спецаперацыі стаўрапольскіх паліцыянтаў загінуў мясцовы жыхар Джамбулат Дадаеў. Гэтая гісторыя выклікала абурэнне Рамзана Кадырава, які заявіў, што дзеянні сілавікоў не былі ўзгодненыя з уладамі Чачэніі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках