19 сакавiка 2024, aўторак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфекцыяністка назвала 7 галоўных фактаў пра штам Delta, які выявілі і ў Гомелі

3
Інфекцыяністка назвала 7 галоўных фактаў пра штам Delta, які выявілі і ў Гомелі

Самай эфектыўнай засцярогай індыйскага штаму каранавіруса з'яўляецца вакцынацыя.

Штам каранавіруснай інфекцыі Delta выявілі і ў Гомелі. Вядомая амерыканская інфекцыяністка Кавіта Патэль распавяла пра галоўныя яго асаблівасці. Пра гэта піша Yahoo News (пераклад - «Апостроф»).

Ці больш небяспечны штам Delta за іншыя вірусы

У Шатландыі правялі даследаванне, пасля якога ўстаноўлена, што Delta ўдвая часцей прыводзіць да шпіталізацыі не вакцынаваных асоб. Разам з тым, іншыя даследчыкі не знайшлі значнай розніцы паміж альфа і дэльта вірусамі.

Заразнасць Delta

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гэты штам прыкладна на 60% больш заразны. Паводле інфармацыі індыйскага ўрада, варыянт Delta пачаў распаўсюджвацца па краіне з сакавіка 2021 года. На гэты момант колькасць загінулых ад COVID-19 у Індыі перавысіла 400 тысяч чалавек.

Каму пагражае Delta

Перш за ўсё - гэта не прышчэпленыя людзі. Доктар Рашэль Валенскі, дырэктарка Цэнтраў кантролю і прафілактыкі захворванняў, назвала гэты штам «пандэміяй не прышчэпленых». Так, 97% грамадзян ЗША, цяпер шпіталізаваных з COVID-19, не былі вакцынаваныя.

Сімптомы Delta-віруса

- страта нюху і смаку

- ліхаманка

- кашаль

- насмарк

- галаўныя болі

- боль у горле

- сверб у вачах

Ці пагражае Delta прышчэпленым

Прышчэпленыя асобы могуць заразіцца Delta, але хвароба ў іх працякае ў больш лёгкай форме. Як правіла, яны не маюць патрэбы ў шпіталізацыі.

Як не падхапіць Delta

Самай эфектыўнай аховай з'яўляецца вакцынацыя. Медыкі заклікаюць усіх прайсці яе, зрабіўшы дзве прышчэпкі.

Delta і дзеці

Дзяцей да 12 гадоў ад каранавіруса не вакцынуюць. Таму вельмі важна не вадзіць іх у месцы масавага збору людзей, асабліва ў закрытых памяшканнях. Амерыканская акадэмія педыятрыі мяркуе, што дзеці, старэйшыя за два гады, павінны будуць з восені насіць маску ў дзіцячых садках і школах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках