19 сакавiка 2024, aўторак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альбом легендарнага беларускага опернага спявака з’явіўся на YouTube

2
Альбом легендарнага беларускага опернага спявака з’явіўся на YouTube

Беларускія народныя песні ў выкананні Міхася Забэйды-Суміцкага.

У 1965 годзе ў польскай фірме гуказапісу „Muza” у Варшаве выйшла кружэлка „Беларускія народныя песні”, якія выканаў легендарны беларускі оперны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі, перадае racyja.com.

Акампаніяваў аркестр мандаліністаў пад кіраўніцтвам Эдуарда Цюкшы. Кружэлка была выдадзена Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства (Беласток).

На кружэлцы 11-ць песень у выкананні Міхася Забэйды-Суміцкага.

1. Ай, мама, мама, чаго я плачу (А. Туранкоў) 2. Ой, рана, рана куры запелі (А. Грачанінаў) 3. Чырвоная калінанька (С. Казура) 4. Конь бяжыць, зямля дрыжыць (А. Грачанінаў) 5. Ой, дожджык ідзе (К. Гарлакоўскі) 6. Каліна (А. Таранкоў) 7. Кукавала зязюлька (К. Гарлакоўскі) 8. Калыханка (А. Пэк) 9. Хлопец пашаньку пахае (М. Красеў) 10. Малады дубочак (С. Казура) 11. Шчука рыба ў моры (А. Грачанінаў)

Песні з кружэлкі ўвайшлі ў СD-зборнік BMAgroup „Ластаўкі ў стрэсе” выдадзеным у 2000 годзе.

Цікава, што дзве песні з кружэлкі „Беларускія народныя песні” увайшлі ў СD-зборнік пад іншымі назвамі: „Калыханка” – „Люлі-люлі, прыляцелі гулі”, а „Каліна” – „Рабіна-рабіначка”.

Цяпер альбом таксама можна паслухаць на YouTube.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках