19 сакавiка 2024, aўторак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе ў Беларусі ўтрымліваць лецішча, калі ездзіць туды толькі на шашлыкі?

9
Колькі каштуе ў Беларусі ўтрымліваць лецішча, калі ездзіць туды толькі на шашлыкі?

Кошты лецішчаў даўно і ўпэўнена падаюць у рэальных угодах, але растуць у аб'явах аб продажы.

Myfin.by пастанавіў высветліць, на колькі ж абыходзіцца задавальненне мець загарадную нерухомасць? Сёння – аповед пра 37-гадовага менчука, які з'яўляецца дачнікам у другім пакаленні і ездзіць ён на сваю «фазэнду» некалькі разоў на год.

Тыповы новадачнік

Арцём ніколі не быў аматарам дачнага «адпачынку» ва ўсіх ягоных агародна-шашлычных праявах. Тым не менш лецішча ў яго ёсць, праўда, паводле папераў гаспадаром 8 сотак побач з Аляхновічамі з'яўляецца ягоны бацька-пенсіянер. Але і ён на лецішчы не жыве і не бывае.

– Надзел у Маладзечанскім раёне бацька атрымаў ад Маторнага завода яшчэ ў 1990 годзе. З часам на ім з'явіўся двухпавярховы дом, але ён да гэтага часу не дабудаваны, печка ёсць, час у ім нават вясной і восенню можна праводзіць з адносным камфортам. Адносным, таму што ўнутранага аздаблення ў хаце няма, – расказаў Арцём.

Яго можна назваць тыповым новым дачнікам – як і многія беларусы, якія атрымалі свае «соткі» ў садаводчых таварыствах ад бацькоў, ён ездзіць на лецішча некалькі разоў на год – скасіць траву, сабраць ураджай яблыкаў, і часам на шашлыкі з сябрамі.

Паводле ягоных словаў, у садаводчым таварыстве блізу 350 участкаў, але апрацоўваюцца ці прынамсі захоўваюцца ў адносным парадку не ўсе: блізу 50 проста закінутыя.

– Але ў апошнія 2-3 гады закінутых лецішчаў стала прыкметна менш – з'явілася шмат пенсіянераў, якія набываюць амаль голыя надзелы і будуюць на іх за некалькі месяцаў каркаснікі. Цяпер даволі шмат людзей жыве там не з красавіка да кастрычніка, а на сталай аснове. У тым ліку і з Расеі. Прычына на паверхні – здаць кватэру і перасяліцца на лецішча, ад якога да Менска рукой падаць, – для многіх нядрэнны варыянт, – растлумачыў мянчук.

145 рублёў – старшыні і «капейкі» за святло

Свае выдаткі на лецішча пры такім рэжыме выкарыстання Арцём называе невялікімі.

– У 2019-м унёсак быў роўны 100 рублям, летась кіраванне таварыства папрасіла скінуцца на 135 рублёў і яшчэ 50 збіралі на новую трансфарматарную падстанцыю. Бо таварыства старое, а паколькі шмат людзей перасялілася і жыве там, то паўстала вострая неабходнасць у павелічэнні магутнасці, – расказвае хлопец.

Сёлета ўнёсак роўны 145 рублям. Што будзе далей – прадказаць складана, бо яшчэ летась пачалася барацьба за ўладу – незадаволеныя старым кіраваннем людзі захацелі памяняць яго.

Ён таксама дадаў, што акрамя згаданых унёскаў і выплатаў ён плаціць яшчэ некалькі рублёў ("капейкі") за электрычнасць – бо за год нагарае вельмі сціплая колькасць кілаватаў – у раёне 10.

– Можна яшчэ дадаць 11–14 рублёў за квіткі на электрычку ды пару рублёў на бензін для трымера – вось і ўсе мае выдаткі на ўтрыманне лецішча, – падсумаваў Арцём.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках