19 сакавiка 2024, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не чакайце цуду, стварайце яго самі»

«Не чакайце цуду, стварайце яго самі»

Свабода – гэта выбар.

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Менск разам»:

«Усё часцей чуваць: нас не паклікалі.

Усё часцей кажуць: нам не патлумачылі.

Ды ладна, хлопцы і дзяўчаты, ну мы ўсе дарослыя! Ці не?

Пагутарым сёння трохі пра выбар, уладу і адказнасць, а таксама пра пазіцыю дарослага, чым яна адрозніваецца і як яе заняць.

Паняцце "дарослы" адрозніваецца, перш за ўсё, не тым, што ў яго больш свабоды – свабоды выбару дзейнасці, свабоды выбару інфармацыі, свабоды выбару спосабу дзейнасці, свабоды выбару атачэння.

Разумееце, свабода – гэта выбар. Дарослага ад дзіцяці адрознівае ўсвядомленасць гэтага выбару. Разуменне таго, што свабоды крыху абмяжоўваюцца, чым больш сталы чалавек, тым больш добраахвотна.

Мы самі вызначаем, што мы не хочам, да прыкладу, паводзіць сябе так, як нам хочацца, каб не зрабіць крыўду або шкоду сабе альбо іншаму чалавеку. Мы ўсведамляем рамкі сваёй улады над кожнай канкрэтнай сітуацыяй, тое, наколькі мы ўплываем на яе самастойна, і адказнасць за спробу гэтыя рамкі рассунуць ці не выкарыстоўваць, звузіць.

У сутнасці дарослы знаходзіцца ў норме ў сітуацыі, у якой ёсць прамая карэляцыя паміж гэтымі паняццямі – уладай і адказнасцю.

Чым больш улады мы бярэм, тым больш адказнасці патрабуе наш выбар. У сутнасці, усё проста. За дзіця і ягоныя памылкі расплаціцца нехта іншы. За нашы – мы самі.

У любым выпадку мы самі, а не нехта, каго мы спрабуем надзяліць адказнасцю. Таму калі мы гэта робім, мы ўручаем чалавеку ўладу.

Час сталець. Ад ступені неўсвядомленасці не залежыць, ці будуць наступствы. Яны будуць у любым выпадку.

Але... Вы можаце ўзяць сваю свабоду і браць яе кожны дзень. Самі. Патроху. Столькі, колькі зможаце панесці».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках