8 траўня 2024, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: Надыдзе момант, калі Лукашэнка пазайздросціць Чаўшэску і Садаму

10
Аляксандр Няўзораў: Надыдзе момант, калі Лукашэнка пазайздросціць Чаўшэску і Садаму
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Гэтыя хлопцы яшчэ вельмі лёгка адкруціліся.

Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў у аўтарскай праграме «Напавал» пракаментаваў апошнія падзеі ў Беларусі:

– Лукашэнка захоплена, з запалам пляце сабе вяроўку. Малайчына аграном! Так і трэба! Ягоныя рэпрэсіўныя ініцыятывы адкрыта шызафрэнічныя і даўно перайшлі межы неабходнага. Ён канчаткова звар'яцеў на саджальніцтве, катаваннях, прысудах, запалохваннях. Але гэта вельмі добра.

Зноў паўсталыя беларусы будуць ведаць, што адступаць ім няма куды. Што нельга будзе прайсціся і памахаць шарыкам, пакрычаць пра «таракана», разбрысціся да наступных выходных.

Надыдзе момант, калі Лукашэнка пазайздросціць Чаўшэску і Садаму і зразумее, што гэтыя хлопцы яшчэ вельмі лёгка адкруціліся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках