9 траўня 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус знайшоў пазыковую распіску 22-гадовай даўніны і запатрабаваў вярнуць $ 40 тысячаў

26
Беларус знайшоў пазыковую распіску 22-гадовай даўніны і запатрабаваў вярнуць $ 40 тысячаў

Што было далей?

Гарадзенец знайшоў пазыковую распіску 22-гадовай даўніны на 40 тысячаў даляраў і запатрабаваў вярнуць грошы, піша «Звязда».

Гісторыя доўжыцца з 1999 года. Менавіта тады гарадзенец пазычыў 28 тысячаў даляраў ЗША, пра што атрымаў адпаведную распіску. Праз год просьбіт зноўку звярнуўся з аналагічнай просьбай. На гэты раз грашовыя сродкі склалі 12 тысячаў даляраў. У распісцы быў зроблены дадатковы запіс пра новую суму. Такім чынам, агульная пазыка склала 40 тысячаў амерыканскіх даляраў. Тэрмін вяртання грошай не быў пазначаны.

Між тым праз тры гады гарадзенец запатрабаваў вярнуць узятыя пад распіску грошы. Але пазыковец адмовіўся выканаць свае абавязальніцтвы, да таго ж і распіска знікла. Гэтая акалічнасць не дазволіла гарадзенцу звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Толькі сёлета, праз 22 гады, распіску, нарэшце, атрымалася знайсці. Мужчына звярнуўся ў Ленінскі РАУС Гародні, дзе была прызначаная почырказнаўчая экспертыза. Высветлілася, што вызначыць ідэнтычнасць почырку праз доўгі час даволі складана.

Паводле словаў старэйшага судовага эксперта Гарадзенскага міжраённага аддзела ГКСЭ Пятра Баўсюка, асаблівасці почырку аднаго і таго ж чалавека цягам яго жыцця могуць змяняцца. У адных, напрыклад, гэтыя змены нязначныя і звязаныя са спрашчэннем пабудовы словаў – памяншэннем памеру літараў, зменай нахілу, парушэннем складнасці і г.д. А вось у іншых людзей змены ў почырку могуць быць даволі істотныя. Гэта можа быць звязана з нейкімі сур'ёзнымі захворваннямі, траўмамі, старэннем арганізма. Іншы раз, заўважае эксперт, змены настолькі значныя, што нават робяць немагчымым правядзенне такой экспертызы.

У гэтым выпадку ўсё ж атрымалася вызначыць, што распіска, атрыманая 22 гады таму, належыць менавіта пазыкоўцу. Паводле гэтага факту вядзецца праверка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках