10 траўня 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы склалі большасць студэнтаў-замежнікаў універсітэта ім. Міцкевіча

Беларусы склалі большасць студэнтаў-замежнікаў універсітэта ім. Міцкевіча
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На другім месцы ідуць украінцы.

Беларусы склалі самую вялікую групу сярод замежнікаў, прынятых сёлета ва ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, піша польскае выданне wyborcza.pl.

На 26 ліпеня на навучанне прынятыя 5593 чалавекі, у тым ліку 709 замежнікаў, кажа прэс-сакратарка ўніверсітэта Малгажата Рыбчынскі.

Сярод замежнікаў самую вялікую групу складаюць жыхары Беларусі - 436 чалавек. На другім месцы ідуць украінцы - іх 136.

На працягу апошняга года краіну пакінулі дзясяткі тысяч чалавек - як з палітычных, так і з эканамічных прычын.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках