11 траўня 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод флагманаў Беларусі пераважаюць стратныя і нізкарэнтабельныя прадпрыемствы

2
Сярод флагманаў Беларусі пераважаюць стратныя і нізкарэнтабельныя прадпрыемствы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Самае складанае становішча адзначалася ў Магілёўскай вобласці.

Улады ацанілі фінансавыя вынікі работы прадпрыемстваў-флагманаў у 2021 годзе. Атрыманыя вынікі наўрад ці можна аднесці да пазітыўных, піша сайт banki24.by.

Адным з галоўных паказчыкаў працы ўсякага прадпрыемства ў рэальным сектары выступае рэнтабельнасць продажу. Рэнтабельнасць продажу - гэта суадносіны прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі і даходу, выражанае ў адсотках. Звычайна чым вышэйшая рэнтабельнасць, тым большую аддачу мае прадпрыемства з продажаў і тым вышэйшая яго эфектыўнасць.

Рэнтабельнасць дазваляе параўноўваць прадпрыемствы розных памераў: розніца ў аб'ёмах рэалізацыі нівеліруецца тым, што гэта не абсалютны, а адносны індыкатар.

Па рэнтабельнасці можна меркаваць аб прыбытковасці або стратнасці прадпрыемства. Калі рэнтабельнасць дадатная, то бізнэс прыбытковы, калі адмоўная - стратны.

Таксама рэнтабельнасць паказвае вынік працы бізнэсу па-за сувяззю з яго пазыковай нагрузкай. Гэта важна ў выпадку ацэнкі магчымага эфекту ад дзяржпадтрымкі. Калі рэнтабельнасць нізкая або адмоўная доўгі час, то высокая імавернасць, што дзяржпадтрымка нічым не дапаможа - кампанія атрымлівае недастаткова грошай ад рэалізацыі прадукцыі.

За 5 месяцаў 2021 года амаль 25% буйных і сярэдніх прадпрыемстваў у рэальным сектары мелі страты (былі нерэнтабельныя). Яшчэ 31,2% прадпрыемстваў-флагманаў мелі рэнтабельнасць у межах 0-5%. У зборніках дзяржорганаў такія кампаніі часцей за ўсё адносяць да нізкарэнтабельных. Такім чынам, большасць флагманаў знаходзілася на ўразлівых пазіцыях з пункту гледжання эфектыўнасці бізнэсу.

Самае складанае становішча адзначалася ў Магілёўскай вобласці. У гэтым рэгіёне 29,9% флагманаў мелі страты ад рэалізацыі прадукцыі (былі нерэнтабельныя), а 39,2% паказалі рэнтабельнасць ад 0% да 5%. Агулам доля нерэнтабельных і нізкарэнтабельных бізнэсаў на Магілёўшчыне дасягнула 69,1%.

Дарэчы, Магілёўская вобласць займае апошняе месца ў краіне па ўзроўні сярэдняга заробку і перадапошняе - у медыянным заробку. Зразумела, што пры такой удзельнай вазе нерэнтабельным і нізкарэнтабельным флагманам цяжка быць у лідарах.

У Менску доля стратных (нерэнтабельных) флагманаў склала 25,3%, а доля нізкарэнтабельных - 21,2%. Сталіца фіксуе самую нізкую долю ўразлівых флагманаў у эканоміцы: ва ўсіх абласцях яна вышэйшая за палову, а ў Менску - ніжэйшая.

У Берасцейскай вобласці ўдзельная вага стратных і нізкарэнтабельных флагманаў склала 19,4% і 31,5% адпаведна, у Віцебскай - 29,2% і 33,8%, у Гомельскай - 22,1% і 37,9%, у Гарадзенскай - 20,1% і 31,6%, у Менскай - 28,4% і 31,5%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках