11 траўня 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі «Нашай Нiвы» Марціновіч і Скурко не выйшлі з СІЗА праз 10 дзён пасля паўторнага затрымання

2
Супрацоўнікі «Нашай Нiвы» Марціновіч і Скурко не выйшлі з СІЗА праз 10 дзён пасля паўторнага затрымання
ФОТА: FACEBOOK І «НАША НІВА»

Гэта значыць, што ім выставілі абвінавачванне.

Супрацоўнікі «Нашай Нiвы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко не выйшлі на волю праз 10 дзён пасля паўторнага затрымання. Гэта значыць, што ім выставілі абвінавачванне, паведамляе выданне. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу), паведамляе zerkalo.io.

Нагадаем, 8 ліпеня органы ўнутраных спраў правялі ператрус у рэдакцыі «Нашай Нівы». Адтуль забралі тэхніку і дакументы. Пасля гэтага памяшканне, дзе размяшчалася рэдакцыя, было апячатанае.

Тады ж, 8 ліпеня, затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара часопіса «Наша гісторыя» Андрэя Дынько, начальніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко і галоўную бухгалтарку Вольгу Раковіч. Пры затрыманні Ягора Марціновіча збілі, падчас допыту да яго ў СК прыязджала хуткая дапамога.

16 ліпеня затрыманая бухгалтарка выдання Вольга Раковіч выйшла на волю.

Калі скончыліся 10 дзён пасля першага затрымання галоўрэда «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, а таксама Андрэя Дынько і Андрэя Скурко паўторна затрымалі на тры дні праз падазрэнне ў нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу. Сутнасць прэтэнзій у тым, што аплата камунальных паслуг памяшкання, якім карысталася выданне, праводзілася тарыфамі для фізічных асоб, а не юрыдычных асоб. Страты на агульную суму 3500 рублёў нанесены «Мінэнэрга».

Андрэй Дынько правёў 13 дзён у ізалятары на Акрэсціна ў статусе падазраванага паводле двух крымінальных артыкулаў. 21 ліпеня ён вызваліўся пад абавязанні аб прыходзе.

Праваабаронцы прызналі затрыманых супрацоўнікаў «Нашай Нівы» палітвязнямі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках