7 траўня 2024, aўторак, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Баранавічаў, перахварэўшы на COVID-19, расказала, як ужо паўгода жыве без пахаў

13
Жыхарка Баранавічаў, перахварэўшы на COVID-19, расказала, як ужо паўгода жыве без пахаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: PIXABAY.COM

Дзеля праблем з нюхам Дар'я не можа паўнавартасна жыць.

Каранавірус з'явіўся ў нашым жыцці паўтара года таму, але дагэтуль як след не вядома, ні як правільна яго лячыць, ні якія наступствы могуць быць у тых, хто гэтую хваробу перанёс. У рэдакцыю Intex-press, да прыкладу, звярнулася дзяўчына, у якой нюх пасля каранавіруса знікаў двойчы, а вярнуцца да паўнавартаснага жыцця яна не можа нават праз дзевяць месяцаў пасля хваробы.

26-гадовая Дар'я захварэла на каранавірус у кастрычніку 2020 года. Хвароба працякала даволі лёгка: тэмпература, якая не ўзнімалася вышэй за 38, боль у цягліцах, а таксама поўная страта смаку і нюху.

Без пахаў і смакаў дзяўчына жыла прыкладна два тыдні, пасля чаго яны пакрысе сталі вяртацца, хоць і былі злёгку прытупленыя. Дар'я была ўпэўненая, што хвароба адступіла, а ўсё самае непрыемнае засталося ззаду.

Аднак праз чатыры месяцы каранавірус раптам зноў нагадаў пра сябе, прычым самым непрыемным чынам. У нейкі момант ежа дзяўчыне стала проста смярдзець, а вонкавы выгляд некаторых харчоў выклікаў адхіленне.

- Цяпер у большасці сваёй ежа для мяне пахне нейкай тухлінай або мярцвячынай, хоць мае сямейнікі кажуць, што яе пах зусім нармальны. Асаблівую агіду ў мяне выклікае мяса. Свініну я есці не магу суздром, мне проста брыдка, а курыцу толькі часам, - кажа Дар'я.

«Гатую з расчыненымі вокнамі»

Праз праблемы з нюхам дзяўчына не можа паўнавартасна жыць. Банальна прыгатаваць паесці становіцца для яе сапраўднай праблемай.

- Гатую я выключна з расчыненымі вокнамі і выцяжкай, бо інакш рабіць гэта проста немагчыма. Часам даводзіцца клікаць сястру, каб яна мне дапамагала, - адзначае яна.

А харчавацца даводзіцца толькі тым, што яе арганізм не адхіляе: мучнымі прадуктамі, рыбай і крупамі.

«Капаць у нос саляную рошчыну і п'ю вітаміны»

Пра сваю праблему Дар'я расказала знаёмым медыкам, яны далі ёй рэкамендацыі, якія маюць дапамагчы вярнуцца да нармальнага жыцця.

- Я закопвала ў нос саляную рошчыну, гарманальныя кроплі, ела хлеб, які змяшчае вітаміны групы B, купляла таблеткі з вітамінам B і D3. Зрухаў, калі шчыра, амаль няма, - кажа дзяўчына. - Але вось надоечы я крышыла цыбулю, і ў мяне ад яе пацяклі слёзы, чаго даўно не было. Спадзяюся, гэта паслужыць пачаткам майго аднаўлення.

Дзяўчына наважыла расказацьі сваю гісторыю Intex-press у спадзяванні на тое, што на яе адгукнуцца людзі з падобнымі праблемамі.

- Некалькі маіх знаёмых таксама не адчувалі смакаў і пахаў, але ў іх усё адбылося практычна адразу, як яны перахварэлі на «карону», а ў мяне трывае ўжо на працягу практычна паўгода, - падагульняе Дар'я.

Можа прычыніцца да страты вагі і дэпрэсіі

У большасці людзей з поўнай стратай нюху дзеля COVID-19 дзейнасць органаў пачуццяў з часам прыходзіць у норму. Аднак у некаторых выпадках, як у Дар'і, нюх і смак вяртаюцца ў скрыўленым выглядзе. Гэта называецца парасмія.

Паводле звестак розных медыцынскіх выданняў, даследаванні, праведзеныя ў пацыентаў з COVID-19, кажуць пра тое, што парасмія адзначалася ў шмат каго з іх, прычым яна з'яўлялася прыкладна праз 2,5 месяцы пасля першапачатковага заражэння, а людзі скардзіліся на агідныя пахі, падобныя да гнілога мяса.

Парасмія пасля каранавіруса доўжыцца ў сярэднім некалькі тыдняў і можа прычыніцца да страты апетыту, вагі ды нават дэпрэсіі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках