7 траўня 2024, aўторак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Героі ўнутры кожнага з нас

1
Героі ўнутры кожнага з нас

Страйк робяць не тэлеграм-чаты ці каналы.

Як і пратэст рабілі не яны. Гэта ўсяго толькі інструменты. Напраўду ўсё, што адбываецца ўнутры краіны, адбываецца дзякуючы высілкам кожнага чалавека. Таму кожны чалавек - герой.

Дастаткова ўспомніць перадвыбарчы страх, калі мы пераймаліся пра тое, каб кожны знаёмы ведаў пра «Голас» і пра тое, каб усе ведалі як трэба скласці бюлетэні. Пазней кожны з нас у гутарцы з сябрамі перыядычна ўдакладняў «А ты пойдзеш?» і мы ішлі.

Таксама і са страйкам. Цяпер мы рыхтуемся выпрабоўваем метады запаволення працы так, каб адначасова і нашкодзіць сінім пальцам і ягоным паслугачам, і застацца незаўважанымі. Цяпер мы пачынаем ўсведамляць, што пастанова за намі: дзейнічаць ці не. Цяпер мы пачынаем у вузкіх колах абмяркоўваць імавернасць страйку і яго дзейснасць. Неўзабаве мы будзем пытацца ў сяброў «А ты застанешся дома?»

І кожны, хто зробіць хоць адно дзеянне супраць - ужо герой.

Telegram-канал «Беларускага аб'яднання працоўных»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках