7 траўня 2024, aўторак, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявачка Вера Брэжнева падала ў суд на менскі гандлёвы цэнтр

53
Спявачка Вера Брэжнева падала ў суд на менскі гандлёвы цэнтр
ВЕРА БРЕЖНЕВА
ФОТА: YOUTUBE.COM/FAMETIME TV

У «Палессі» сказалі, што «шчыра не разумеюць, пра што гаворка».

Спявачка Вера Брэжнева (сапраўднае імя - Вера Кіперман) плануе судзіцца з менскім гандлёвым домам «Палессе». Яна хоча кампенсацыю за парушэнне «выключнага права на аб'екты сумежных правоў».

Інфармацыя пра пачатак інтэлектуальнага судаводства з'явілася на сайце Вярхоўнага суда, піша onliner.by.

Гандлёвы дом «Палессе» знаходзіцца ў Менску. У ім ёсць кавярня, піцэрыя, харчэўня, дзве крамы, кандытарская і гандлёвая залы.

У «Палессі» сказалі, што «шчыра не разумеюць, пра што гаворка».

«Дзе мы, а дзе Вера Брэжнева, гэта ж трызненне!», - здзівіліся прадстаўнікі.

А вось Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў (БТАВП) пацвердзіла журналістам, што суд павінен адбыцца. Яны, як упаўнаважаная арганiзацыя калектыўнага кіравання правамі ў сферы збору ўзнагароджання за выкарыстанне фанаграм, ініцыявалі пазоў у дачыненні да «Гандлёвага дома» «Палессе» ў інтарэсах праваўладальніка.

У БТАВП кажуць, што там незаконна выкарыстоўвалі фанаграму Веры Брэжневай.

Пасяджэнне павінна адбудуцца 6 кастрычніка.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках